Воданапорная вежа Svampen
Выгляд

Воданапорная вежа Грыб (шведск.: Svampen) была запушчана ў эксплуатацыю ў маі 1958 года ў горадзе Эрэбру. Яе вышыня складае 58 метраў, вежа змяшчае 9 мільёнаў літраў вады.
Копія гэтай воданапорнай вежы ўсталявана ў Эр-Рыядзе, сталіцы Саудаўскай Аравіі
Турыстычная каштоўнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вежа адкрыта для ўсіх ахвотнікаў з 1 мая па 31 кастрычніка штогод. З моманту адкрыцця тут пабывала больш за 8 мільёнаў турыстаў. Для наведвальнікаў на верхнім паверсе адкрыта кафэ і назіральная пляцоўка