Баб’е

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Баб'е)
Баб’е
Морфаметрыя
Даўжыня 0,42 км
Шырыня 0,15 км
Плошча 0,05 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,1 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Баб’е (Беларусь)
Баб’е
Баб’е
Баб’е (Віцебская вобласць)
Баб’е
Баб’е
Map

Баб’е, Бабіна — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лучайка (прыток Мядзелкі), за 18 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Паставы, за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Гаўрылавічы, каля возера Лучай.

Плошча паверхні возера 0,05 км², даўжыня каля 0,42 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км.
Катлавіна возера значна выцягнутая і мае серпападобную форму, схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, у ніжняй частцы забалочаныя, у верхняй — разараныя. Берагі пясчаныя, нізкія, месцамі забалочаныя, парослыя рэдкалессем і хмызняком. Возера праточнае. Ва ўсходняй частцы ў Баб’е ўпадае ручай (каналізаваны) з возера Лісіцкае, у паўночна-заходняй выцякае пратока ў возера Лучай. Уздоўж ручаёў на ўсход і поўнач забалочаная пойма.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Ліст карты N-35-31. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]