Варонічы (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Варонічы)
Jump to navigation Jump to search
Варонічы
Вид с замчища на озеро Воронец - panoramio.jpg
Возера з Варонецкага замчышча
Каардынаты: 55°20′53,10″ пн. ш. 28°36′56,9″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 128,6 м
Даўжыня 4,9 км
Шырыня 0,55 км
Плошча 1,18 км²
Аб'ём 0,0028 км³
Даўжыня берагавой лініі 13,1 км
Найбольшая глыбіня 5,9 м
Сярэдняя глыбіня 2,3 м
Плошча вадазбору 793 км²
Упадаюць рака Ушача
Выцякаюць рака Ушача
Варонічы (Беларусь)
Варонічы
Варонічы
Варонічы (Віцебская вобласць)
Варонічы
Варонічы
Commons-logo.svg Варонічы на Вікісховішчы

Варо́нічы, Варонеч, Варонецвозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача (цячэ праз возера), за 16 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, каля вёскі Варонічы.

Плошча паверхні возера 1,18 км². Даўжыня 4,9 км, найбольшая шырыня 0,55 км. Даўжыня берагавой лініі 13,1 км. Найбольшая глыбіня 5,9 м, сярэдняя 2,3 м. Аб′ём вады 2,8 млн. м³. Плошча вадазбору 793 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—8 м (заходнія і паўднёва-заходнія 10—18 м). Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, тарфяністыя, на ўсходзе месцамі высокія, зліваюцца са схіламі катлавіны. На поўначы берагі возера сплавінныя (шырыня сплавіны 5—15 м). Дно возера роўнае, выслана сапрапелем, у паўднёвай частцы — апясчаненым ілам. На возеры 2 астравы ў паўночнай і цэнтральнай частках, Больш за 60 % плошчы возера зарастае, шырыня паласы расліннасці 15—150 м. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 3—3,4 м. На захадзе ўпадае ручай з возера Півянец.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 415. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]