Перайсці да зместу

Варонічы (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Варонічы
Возера з Варонецкага замчышча
Возера з Варонецкага замчышча
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 128,6 м
Даўжыня 4,9 км
Шырыня 0,55 км
Плошча 1,18 км²
Аб’ём 0,0028 км³
Даўжыня берагавой лініі 13,1 км
Найбольшая глыбіня 5,9 м
Сярэдняя глыбіня 2,3 м
Басейн
Плошча вадазбору 793 км²
Упадаюць рака Ушача
Выцякаюць рака Ушача
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Варонічы (Беларусь)
Варонічы
Варонічы
Варонічы (Віцебская вобласць)
Варонічы
Варонічы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Варо́нічы, Варонеч, Варонецвозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача (цячэ праз возера), за 16 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, каля вёскі Варонічы.

Плошча паверхні возера 1,18 км². Даўжыня 4,9 км, найбольшая шырыня 0,55 км. Даўжыня берагавой лініі 13,1 км. Найбольшая глыбіня 5,9 м, сярэдняя 2,3 м. Аб’ём вады 2,8 млн. м³. Плошча вадазбору 793 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—8 м (заходнія і паўднёва-заходнія 10—18 м). Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, тарфяністыя, на ўсходзе месцамі высокія, зліваюцца са схіламі катлавіны. На поўначы берагі возера сплавінныя (шырыня сплавіны 5—15 м). Дно возера роўнае, выслана сапрапелем, у паўднёвай частцы — апясчаненым ілам. На возеры 2 астравы ў паўночнай і цэнтральнай частках, Больш за 60 % плошчы возера зарастае, шырыня паласы расліннасці 15—150 м. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 3—3,4 м. На захадзе ўпадае ручай з возера Півянец.

  • Варо́нічы, Варонеч // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 88—89. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Міронаў В. Р. Варо́нічы, Варонеч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 415. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
  • Воронец // Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)