Возера Гарда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гарда
італ.: Lago di Garda
Benacus creino.jpg
Рыва-дэль-Гарда
Каардынаты: 45°38′00″ пн. ш. 10°40′00″ у. д. / 45.633333° пн. ш. 10.666667° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна

Flag of Italy.svg Італія

Рэгіён

Ламбардыя

Даўжыня

51,9 км

Шырыня

16,7 км

Плошча

370 км²

Аб'ём

50,35 км³

Найбольшая глыбіня

346 м

Сярэдняя глыбіня

136 м

Плошча вадазбору

2350 км²

Упадаюць

Сарка

Выцякаюць

Мінча

Гарда (Італія)
Гарда
Гарда
Няма старонкі Шаблон:На карце/Італія Ламбардыя
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

Каардынаты: 45°38′00″ пн. ш. 10°40′00″ у. д. / 45.633333° пн. ш. 10.666667° у. д. (G) (O) (Я)

Від з космасу

Га́рда (італ.: Lago di Garda) — возера на поўначы Італіі, ля падножжа Альпаў; паўднёвай частка — на Ламбардскай нізіне.

Размешчана на вышыні 65 м. Плошча 370 км², глыбіня да 346 м. Катлавіна возера — тэктанічная ўпадзіна, апрацаваная плейстацэнавымі канцавымі ледавікамі. Паўночная, вузкая і доўгая частка нагадвае фіёрд пры вышынях навакольных хрыбтоў да 2000 м, паўднёвая — больш шырокая, складзеная марэннымі адкладамі. У паўночны канец возера ўпадае рака Сарка, з паўднёвага канца выцякае рака Мінча (левы прыток ракі По). Суднаходства. Курорты (Лімонэ-суль-Гарда, Гардонэ-Рыўера, Брэнцонэ, Гарда).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 58. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  • G. Borelli, Un lago, una civiltà: il Garda, Verona, Banca popolare di Verona, 1983.
  • Edizioni d'Arte Lettore, Lago di Garda, Si.Be Group, Verona, 2004.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]