Дзікае (возера, Дзятлаўскі раён)
| Дзікае | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Даўжыня | 0,32 км |
| Шырыня | 0,29 км |
| Плошча | 0,053 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 0,98 км |
| Найбольшая глыбіня | 10,0 м |
| Сярэдняя глыбіня | 3,12 м |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Дзі́кае — возера ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, за 11 км на поўнач ад горада Дзятлава, за 1 км на поўдзень ад вёскі Нагародавічы, у басейне ракі Моўчадзь. З паўночнага боку лес. Злучана ручаём з ракой Дзятлаўка.
Плошча паверхні 0,053 км². Даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,29 км. Найбольшая глыбіня 10,0 м, сярэдняя — 3,12 м. Даўжыня берагавой лініі 0,98 км. Аб’ём вады ў возеры 0,17 млн м³.
Сапрапелевыя гразі
[правіць | правіць зыходнік]Дно сапрапелістае, магутнасць паклада да 7,9 м, сярэдняя 4,4 м. Глыбіня здабычы гразі — 4,5-7,0 м. Запасы лекавай грязі — 330 тыс. м³[1].
Лекавыя гразі возера Дзікае паводле генезісу і складу адносяцца да сапрапелевых, з’яўляюцца прэснаводнымі, бессульфіднымі, сярэднепопельнымі (да 60 %), слабашчолачнай рэакцыі (рН 7,3 — 7,7). У складзе попелу пераважаюць карбанаты кальцыя (36,3 %). Утрыманне арганічных рэчываў каля 45 %. Сапрапель складаецца са значнай колькасці арганічнага рэчыва расліннага і жывёльнага паходжання, пясчаных і гліністых часцінак, а таксама мінеральных кампанентаў: вокіслаў кальцыю, крэмнію, жалеза, серы, фосфару, алюмінію, магнію, натрыю, калію, тытану. Багаты мікраэлементамі: марганцам, цынкам, меддзю, малібдэнам, кобальтам, цяжкіх металаў у ім змяшчаецца ў межах дапушчальных канцэнтрацый. У сапрапелі вызначана 12 свабодных і 25 звязаных амінакіслот. Акрамя таго, у складзе арганічнага рэчыва сапрапелю возера Дзікае вызначаны тыямін (вітамін В1) і аскарбінавая кіслата (вітамін С). Апроч іх у адкладах возера прысутнічаюць ферментападобныя, антыбіётыка- і гармонападобныя рэчывы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Агульная характарыстыка азёр Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 30 кастрычніка 2020. (руск.)
- Морфаметрычныя параметры азёр Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 30 кастрычніка 2020. (руск.)
