Моўчадзь (рака)
| Моўчадзь | |
|---|---|
| Рака Моўчадзь каля Серафінаў, Дзятлаўскі раён | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня |
|
| Басейн | 1 155 км² |
| Расход вады | 9 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 53°16′28″ пн. ш. 25°51′00″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Нёман |
| • Каардынаты | 53°38′13″ пн. ш. 25°19′09″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
|
|
|
Мо́ўчадзь, Мо́ўчадка — рака ў Баранавіцкім, Дзятлаўскім і Лідскім (вусце) раёнах Беларусі, левы прыток ракі Нёман.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 98 км. Плошча вадазбору 1140 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Пачынаецца каля вёскі Кузевічы Баранавіцкага раёна, працякае пераважна па Навагрудскім узвышшы, упадае ў Нёман за 1,2 км на паўночны захад ад вёскі Нясілавічы Дзятлаўскага раёна.
Шырыня рачной даліны каля 1,5 км. Асноўныя прытокі: Ятранка, Промша, Сваротва, Клішаўка, Паніква (справа), Дзятлаўка (злева).
Даліна трапецападобная, шырынёй каля 1,5 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, вышынёй ад 10–30 м у верхнім цячэнні і да 8–15 м у ніжнім. На ўсім працягу верхняга і сярэдняга цячэння перарывістыя тэрасы шырынёй да 1,5 км. Пойма двухбаковая, часткова забалочаная, моцна перасечаная меліярацыйнымі каналамі. У час разводдзя затапляецца вадой да глыбіні 0,5–1 м. Рэчышча моцна звілістае, на працягу 9,8 км каналізаванае, паміж вёскамі Дварэц і Агароднікі Дзятлаўскага раёна і ў ніжнім цячэнні сустракаюцца невялікія астравы. Берагі стромкія і абрывістыя.
На перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 25 % аб’ёму гадавога сцёку.
На рацэ
[правіць | правіць зыходнік]На рацэ за 9 км ад вусця Гезгальская ГЭС і Гезгальскае вадасховішча. У сутоках Моўчадзі і Ятранкі, на заходняй ускраіне гарадскога пасёлка Наваельня размяшчаецца курортная зона і санаторый.
-
Рака Моўчадзь у вёсцы Моўчадзь
-
Рака ў Дзятлаўскім раёне
-
Гезгальскае вадасховішча
-
Гезгальская ГЭС
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярджэнняў няясныя з прычыны неўжывання зносак. |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- МОЎЧАДЗЬ на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»