Дуб (возера)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Возера Дуб)
Дуб | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 122,3 м |
Даўжыня | 1,38 км |
Шырыня | 0,35 км |
Плошча | 0,35 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,25 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Дуб — возера ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, на мяжы з Літвой, за 37 км на паўночны ўсход ад горада Гродна, каля вёскі Запур’е, у басейне ракі Нёман.
Плошча паверхні 0,35 км². Даўжыня 1,38 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 3,25 км.
Схілы катлавіны на поўначы і захадзе вышынёй 8—10 м (на поўдні і ўсходзе 2—3 м), парсалі лесам і хмызняком, на поўдні ўчасткамі разараныя. Дно выслана сапрапелем.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Гродненская область. Гродненский район: карта. Гродно: план / Ред. Г.Г. Науменко.. — Минск: РУП «Белкартография», 2009. — 10 000 экз.