Кавалькі (возера)
Кавалькі | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,74 км |
Шырыня | 0,48 км |
Плошча | 0,23 км² |
Аб’ём | 0,00068 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,28 км |
Найбольшая глыбіня | 4,6 м |
Сярэдняя глыбіня | 3 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,4—0,76 ‰ |
Празрыстасць | 0,4 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Кавалькі́ — бяссцёкавае возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Мядзелка, за 3,5 км на захад ад горада Паставы.
Плошча паверхні возера 0,23 км², даўжыня 0,74 км, найбольшая шырыня 0,48 км. Даўжыня берагавой лініі 2,28 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 4,6 м, сярэдняя каля 3 м. Плошча вадазбору каля 1 км². Аб'ём вады 0,068 млн. м³.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 6—7 м, у заходняй частцы месцамі стромкія. Берагавая лінія звілістая. Берагі абрывістыя, вышынёй 0,3—0,6 м. Паўднёвыя і паўночныя берагі сплавінныя. У паўночнай частцы забалочаная пойма шырынёй да 500 метраў. Дно возера плоскае, выслана слоем ілу магутнасцю да 4 м.
Возера дыстрофнае. Слаба зарастае. Надводная расліннасць пашыраецца на адлегласці 3—40 м ад берага возера і да глыбіні 1—1,5 м.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 425. — 522 с. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 171. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 20011. — 3 000 экз. (руск.)