Кавалькі (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кавалькі
Каардынаты: 55°07′41,81″ пн. ш. 26°47′14,20″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Даўжыня 0,74 км
Шырыня 0,48 км
Плошча 0,23 км²
Аб'ём 0,00068 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,28 км
Найбольшая глыбіня 4,6 м
Сярэдняя глыбіня 3 м
Салёнасць 0,4—0,76 ‰
Празрыстасць 0,4 м
Плошча вадазбору 1 км²
Кавалькі (Беларусь)
Кавалькі
Кавалькі
Кавалькі (Віцебская вобласць)
Кавалькі
Кавалькі

Кавалькі́ — бяссцёкавае возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Мядзелка, за 3,5 км на захад ад горада Паставы.

Плошча паверхні возера 0,23 км², даўжыня 0,74 км, найбольшая шырыня 0,48 км. Даўжыня берагавой лініі 2,28 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 4,6 м, сярэдняя каля 3 м. Плошча вадазбору каля 1 км². Аб'ём вады 0,068 млн. м³.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 6—7 м, у заходняй частцы месцамі стромкія. Берагавая лінія звілістая. Берагі абрывістыя, вышынёй 0,3—0,6 м. Паўднёвыя і паўночныя берагі сплавінныя. У паўночнай частцы забалочаная пойма шырынёй да 500 метраў. Дно возера плоскае, выслана слоем ілу магутнасцю да 4 м.
Возера дыстрофнае. Слаба зарастае. Надводная расліннасць пашыраецца на адлегласці 3—40 м ад берага возера і да глыбіні 1—1,5 м.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 425. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 171. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта — Мн.: Белкартография, 20011. — 3000 экз.(руск.)