Курыльскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Курыльскае)
Курыльскае
руск.: Курильское
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 104 м
Даўжыня 12,5 км
Шырыня 8 км
Плошча 77,1 км²
Аб’ём 14,6 км³
Найбольшая глыбіня 316 м
Сярэдняя глыбіня 195 м
Басейн
Плошча вадазбору 392 км²
Упадаюць Вычэнкіл, Хакыцын, Этамынк
Выцякаюць Азёрная
Размяшчэнне
Краіна  Расія
Рэгіён Камчацкі край
Курыльскае (Расія)
Курыльскае
Курыльскае
Курыльскае (Камчацкі край)
Курыльскае
Курыльскае
Map
Ідэнтыфікатары
ДВР 19080000211120000001769
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Куры́льскае (руск.: Кури́льское)[1] — возера ў Камчацкім краі Расіі, на поўдні паўвострава Камчатка, на тэрыторыі Дзяржаўнага прыроднага заказніка федэральнага значэння «Паўднёва-Камчацкі». Другое па велічыні сярод прэснаводных азёраў Камчаткі пасля Краноцкага[2].

Плошча паверхні возера 77,1 км². Даўжыня 12 км, найбольшая шырыня 8 км. Найбольшая глыбіня 316 м, сярэдняя — 195 м. Аб'ём вады ў возеры 14,6 км³. Плошча вадазбору 392 км². Возера знаходзіцца ў кальдэрным паніжэнні паміж вулканамі Ічынская Сопка і Камбальная Сопка на вышыні 104 м над узроўнем мора. На возеры маюцца складзеныя з лавы астравы Чаячы, Нізкі, Сэрца Алаіда і архіпелаг Саманг. Каля паўночнага берага возера знаходзіцца дзеючы стратавулкан Ільінскі, каля заходняга берага — хрыбет Дзікі Грэбень. Каля возера маюцца геатэрмальныя крыніцы.

У возера ўпадаюць 37[3] невялікіх рэк і ручаёў. Сярод іх — Вычэнкіл, Хакыцын, Этамынк. Выцякае рака Азёрная (басейн Ахоцкага мора). Возера Курыльскае з'яўляецца месцам нерасту буйнейшага ў Еўразіі статка неркі[2].

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 241. — 538 с. — 100 000 экз.
  2. а б Озеро Курильское // Сайт ФГБУ «Кроноцкий государственный заповедник» Архівавана 27 сакавіка 2019.
  3. Измайлова А. В. Курильское озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 241. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]