Курыльскае
| Курыльскае | |
|---|---|
| руск.: Курильское | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 104 м |
| Даўжыня | 12,5 км |
| Шырыня | 8 км |
| Плошча | 77,1 км² |
| Аб’ём | 14,6 км³ |
| Найбольшая глыбіня | 316 м |
| Сярэдняя глыбіня | 195 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 392 км² |
| Упадаюць | Вычэнкіл, Хакыцын, Этамынк |
| Выцякаюць | Азёрная |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Камчацкі край |
| Ідэнтыфікатары | |
| ДВР | 19080000211120000001769 |
Куры́льскае (руск.: Кури́льское)[1] — возера ў Камчацкім краі Расіі, на поўдні паўвострава Камчатка, на тэрыторыі Дзяржаўнага прыроднага заказніка федэральнага значэння «Паўднёва-Камчацкі». Другое па велічыні сярод прэснаводных азёраў Камчаткі пасля Краноцкага[2].
Плошча паверхні возера 77,1 км². Даўжыня 12 км, найбольшая шырыня 8 км. Найбольшая глыбіня 316 м, сярэдняя — 195 м. Аб'ём вады ў возеры 14,6 км³. Плошча вадазбору 392 км². Возера знаходзіцца ў кальдэрным паніжэнні паміж вулканамі Ічынская Сопка і Камбальная Сопка на вышыні 104 м над узроўнем мора. На возеры маюцца складзеныя з лавы астравы Чаячы, Нізкі, Сэрца Алаіда і архіпелаг Саманг. Каля паўночнага берага возера знаходзіцца дзеючы стратавулкан Ільінскі, каля заходняга берага — хрыбет Дзікі Грэбень. Каля возера маюцца геатэрмальныя крыніцы.
У возера ўпадаюць 37[3] невялікіх рэк і ручаёў. Сярод іх — Вычэнкіл, Хакыцын, Этамынк. Выцякае рака Азёрная (басейн Ахоцкага мора). Возера Курыльскае з'яўляецца месцам нерасту буйнейшага ў Еўразіі статка неркі[2].
Зноскі
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 241. — 538 с. — 100 000 экз.
- ↑ а б Озеро Курильское // Сайт ФГБУ «Кроноцкий государственный заповедник» Архівавана 27 сакавіка 2019.
- ↑ Измайлова А. В. Курильское озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 241. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Озеро Курильское // Государственный водный реестр РФ (руск.)
- Озеро Курильское // Сайт ФГБУ «Кроноцкий государственный заповедник» Архівавана 27 сакавіка 2019. (руск.)
- Измайлова А. В. Курильское озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Курыльскае
