Маеўскае

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Маеўскае)
Jump to navigation Jump to search
Маеўскае
Каардынаты: 54°46′24″ пн. ш. 29°23′55″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Даўжыня 0,88 км
Шырыня 0,27 км
Плошча 0,16 км²
Аб'ём 0,00078 км³
Даўжыня берагавой лініі 3 км
Найбольшая глыбіня 10,5 м
Плошча вадазбору 100 км²
Упадаюць рака Свячанка
Выцякаюць рака Свячанка
Маеўскае (Беларусь)
Маеўскае
Маеўскае
Маеўскае (Віцебская вобласць)
Маеўскае
Маеўскае

Ма́еўскаевозера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свячанка (працякае праз возера). Знаходзіца за 18 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі на мяжы з Сенненскім раёнам, прыкладна за 0,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Хотліна Чашніцкага раёна і за 0,9 км на паўночны захад ад вёскі Малы Азярэцк Сенненскага раёна.

Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,88 км, найбольшая шырыня 0,27 (0,28[1]) км, даўжыня берагавой лініі 2 (3[1]) км. Найбольшая глыбіня 10,5[1] м. Аб'ём вады 0,78[1] млн м³. Плошча вадазбору 100[1] км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны стромкія на ўсходзе, вышынёй да 16 м. Астатнія схілы спадзістыя, вышынёй 2—3 м. Вакол возера вузкая, месцамі забалочаная пойма[1]. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя. Праз возера працякае рака Свячанка і на поўдні злучае яго з Хотлінскім возерам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 263. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 183. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]