Равучае
Выгляд
(Пасля перасылкі з Возера Равучае)
Равучае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 135,7[1] м |
Даўжыня | 1,32 км |
Шырыня | 0,91 км |
Плошча | 0,87 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,12 км |
Найбольшая глыбіня | 4 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 25 км² |
Упадаюць | каналы |
Выцякаюць | канал |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Раву́чае — возера ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ачоса (прыток Іпуці), за 22 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Добруш, каля пасёлка Падравучае.
Плошча паверхні возера 0,87 км². Даўжыня 1,32 км, найбольшая шырыня 0,91 км, даўжыня берагавой лініі 3,12 км. Найбольшая глыбіня возера 4 м. Плошча вадазбору 25 км².
Вышыня схілаў катлавіны возера да 2 м. Схілы спадзістыя. Дно возера выслана сапрапелем. У Равучае ўпадаюць меліярацыйныя каналы, сцёк па канале ў раку Ачоса.
Зноскі
- ↑ ліст карты N-35-123 Архівавана 4 мая 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 193. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Равучае возера Архівавана 20 жніўня 2013.