Ходасы (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Ходасы)
Jump to navigation Jump to search
Ходасы
Каардынаты: 54°58′05,80″ пн. ш. 26°52′06,40″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Даўжыня 0,7 км
Шырыня 0,25 км
Плошча 0,105 км²
Аб'ём 0,00036 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,65 км
Найбольшая глыбіня 9,3 м
Плошча вадазбору 0,9 км²
Ходасы (Беларусь)
Ходасы
Ходасы
Ходасы (Мінская вобласць)
Ходасы
Ходасы

Хо́дасы — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Мядзелка за 11 км на паўночны захад ад Мядзела[1], за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Расохі[1]. Належыць да групы Мядзельскіх азёр.

Плошча возера складае 0,105[1] км². Найбольшая глыбіня возера — 9,3 м. Даўжыня Ходасаў складае 0,7 км, найбольшая шырыня — 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,65 км. Аб'ём вады ў возеры складае 0,36 млн м³, плошча вадазбору возера 0,9 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 7—10 метраў, на поўначы і поўдні — да 15 метраў. Схілы знаходзяцца пад хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны, часткова нізкія, забалочаныя.

Уздоўж берагоў возера зарастае. Ходасы злучаныя пратокай з возерам Расохі. З возера выцякае ручай у раку Мядзелка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]