Хубсугул
(Пасля перасылкі з Возера Хубсугул)
Хубсугул | |
Хөвсгөл | |
![]() |
|
Каардынаты: 51°06′ пн. ш. 100°30′ у. д.HGЯO | |
---|---|
Краіна | |
Вышыня над узроўнем мора |
1645 м |
Даўжыня |
136 км |
Шырыня |
36,5 км |
Плошча |
2760 км² |
Аб'ём |
480,7 км³ |
Найбольшая глыбіня |
267 м |
Сярэдняя глыбіня |
138 м |
|
|
![]() |
Хубсугу́л, Касагол[1] (манг.: Хөвсгөл) — буйное прэснаводнае возера на поўначы Манголіі, побач з мяжой Расіі, самае глыбокае возера ў Манголіі (да 267 м).
Плошча паверхні возера 2620[1] км². Даўжыня 136 км, найбольшая шырыня 36 км. Аб'ём вады ў возеры — 480,7 км³. Берагі пераважна абрывістыя і высокія. У возера ўпадаюць 96 рэк і ручаёў. З Хубсугула выцякае рака Эгійн-Гол (басейн Селенгі). Замярзае са снежня па май. Суднаходная, складовая частка транспартнага шляху з Расіі (Іркуцкая вобласць) у Манголію. Прыстані Хатгал (на поўдні) і Ханх (на поўначы). У раёне Хубсугула адкрыты паклады фасфарытаў.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.