Возерскае патрыятычнае падполле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Возерскае патрыятычнае падполле
Гады існавання 1942 — 1943
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып падполле
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць (1942)
Дыслакацыя в. Возера, Уздзенскі раён, БССР
Войны Вялікая Айчынная вайна

Возерскае патрыятычнае падполле — савецкае падполле для барацьбы з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў в. Возера Уздзенскага раёна, дзейнічала з сакавіка 1942 да чэрвеня 1943 года. Састаўная частка Уздзенскага патрыятычнага падполля. Кіруючае ядро: Е. М. Курбыка (кіраўнік), С. I. Клімовіч, I. А. Лукашэвіч, Дз. К. Малашка, I. А. Манькоўскх, Н. Ф. Рыдзеўскі.

Падпольшчыкі трымалі сувязь з Мінскім патрыятычным падполлем, з партызанскім атрадам імя 25-годдзя Кастрычніка, распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, падпольную газету «Звязда», лістоўкі, вялі разведку, здабывалі для партызан зброю, медыкаменты, прадукты. У лістападзе 1942 года разам з партызанамі захапілі ў нямецкіх акупацыйных улад нарабаваныя збожжа і крухмал. У снежні 1942 года перадалі партызанам шмат боепрыпасаў, пішучую машынку. 21 чэрвеня 1943 года разам з партызанамі разграмілі гарнізон на крухмальным заводзе «Каралёва», захапілі шмат прадуктаў, зброю і боепрыпасы, узялі ў палон нямецкага афіцэра і 27 паліцэййскіх.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]