Перайсці да зместу

Войд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта кластараў і войдаў

Войд (англ.: void — пустэча) — прастора, вольная ад скопішчаў галактык і зораў. Яны ўпершыню былі выяўлены ў 1977 годзе Стэфанам Грэгары і Лаярдам А. Томпсанам у Нацыянальнай абсерваторыі Кітт Пік, а таксама Яанам Эйнасто, М. Йыэвээрам і Э. Таго з Тартускай астрафізічнай абсерваторыі[1]. Памеры гэтых утварэнняў складаюць каля 10-30 Мпк. Вялікія войды (англ.: supervoids) могуць дасягаць у памерах 150 Мпк і меркавана займаюць каля 50% аб'ёму Сусвету. У войдах магчыма наяўнасць «цёмнай матэрыі» і протагалактычных аблокаў.

Тэорыя, якая апісвае ўтварэнне гэтых структур, заснавана на так званай джынсаўскай нестабільнасці — гравітацыйнай няўстойлівасці абурэнняў шчыльнасці матэрыі. Варта меркаваць, што на найранейшых стадыях эвалюцыі сусвету неаднастайнасці шчыльнасці ўже існавалі, хоцб і былі дробнымі велічынёй. Адзначым, што тэорыя гарачага Вялікага выбуху не дае форму спектру гэты першасных абурэнняў — для яе яны з'яўляюцца пачатковымі данымі, якія не вынікаюць з тэорыі. Дзеля тлумачэння іх узнікнення патрабуецца прыцягваць дадатковыя механізмы, найбольш зграбны з якіх маецца ў інфляцыйнай тэорыі. Адметна, што інфляцыйны механізм адпавядае ўсёй сукупнасці касмалагічных назіральных звестак.

Зноскі

  1. Mihkel Jõeveer Jaan Einasto 70(англ.) // Proceedings of the Estonian Academy of Sciences, Physics and Mathematics. — 1999. — В. 3. — Т. 48. — С. 60—62. — ISSN 1406-0086.