Галактычны цэнтр
Галактычны цэнтр — параўнальна невялікая вобласць у цэнтры нашай Галактыкі, радыус якой складае каля 1000 парсек і ўласцівасці якой рэзка адрозніваюцца ад уласцівасцей іншых яе частак. Вобразна гаворачы, галактычны цэнтр — гэта касмічная «лабараторыя», у якой і цяпер адбываюцца працэсы зоркаўтварэння і ў якой размешчана ядро, якое калісьці дало пачатак кандэнсацыі нашай зорнай сістэмы.
Галактычны цэнтр знаходзіцца на адлегласці 8,5 кпк ад нашай Сонечнай сістэмы, у кірунку да сузор’я Стральца. У галактычнай плоскасці засяроджана вялікая колькасць міжзоркавага пылу, дзякуючы якому святло, ідучы ад галактычнага цэнтра, аслабляецца на 30 зорных велічынь, гэта значыць у 1012 разоў. Таму цэнтр нябачны ў аптычным дыяпазоне — няўзброеным вокам і пры дапамозе аптычных тэлескопаў. Галактычны цэнтр назіраецца ў радыёдыяпазоне, а таксама ў дыяпазонах інфрачырвоных, рэнтгенаўскіх і гама-прамянёў. Першая выява ядра Галактыкі была атрымана ў канцы 1940-х гг. А. А. Калінякам, В. І. Красоўскім і У. Б. Ніканавым у інфрачырвоным дыяпазоне спектра[1][2].
Экватарыяльныя каардынаты Галактычнага цэнтра (эпоха J2000.0):
- Прамое ўзыходжанне : 17гадз 45мін 40.04с
- Схіленне: -29° 00′ 28.1″
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Цесевич В. П. § 80. Млечный Путь и строение Галактики // Что и как наблюдать на небе. — 4-е изд. — М.: Наука, 1973. — 384 с.
- ↑ А. А. Калиняк, В. И. Красовский, В. Б. Никонов Наблюдение области галактического центра в инфракрасных лучах // Доклады Академии наук СССР. — 1949. — В. 1. — Т. 66.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Melia Fulvio. The Black Hole in the Center of Our Galaxy, Princeton U Press, 2003 (англ.: )
- Eckart A., Schodel R., Straubmeier C. The Black Hole at the Center of the Milky Way. — London: Imperial College Press. — 2005 (англ.: )
- Melia Fulvio. The Galactic Supermassive Black Hole. — Princeton U Press, 2007 (англ.: )
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рэнтгенаўская абсерваторыя Чандра (англ.: )
- Група па даследаванні Галактычнага цэнтра з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анжэлесе Архівавана 26 чэрвеня 2017. (англ.: )
- Група па даследаванні Галактычнага цэнтра з Інстытута касмічнай фізікі імя Макса Планка (англ.: )
- артыкул The Black Hole at the Center of the Milky Way Архівавана 6 ліпеня 2007. англ.:
- артыкул The dark heart of the Milky Way Архівавана 31 кастрычніка 2007. (англ.: )
- артыкул Dramatic Increase in Supernova Explosions Looms (англ.: )
- A simulation of the stars orbiting the Milky Way’s central massive black hole (англ.: )
Вэб-часопіс Астранамічная Карцінка Дня
[правіць | правіць зыходнік]- Падарожжа ў цэнтр Галактыкі
- Галактычнае воблака антырэчыва
- Sgr A*: Хуткія зоркі блізка ад цэнтра Галактыкі
- У цэнтры Млечнага Шляху
- Зорны пейзаж у цэнтры Галактыкі
Відэа
[правіць | правіць зыходнік]- Звышмасіўная Чорная дзірка (англ.: Supermassive Black Hole)
- Рух зорак вакол Галактычнага цэнтра Млечнага шляху (англ.: Star motion near Milky Way's galactic center)
- Галактычны цэнтр: Утоены Сусвет (англ.: The Galactic Center: Hidden Universe)
- Галактычны цэнтр і Стралец A* — (слайд-шоу з выяў, атрыманых у абсерваторыі Чандра) (англ.: Galactic Center & Sagittarius A*, Sequence of Chandra Images)
- Ці ёсць у Млечным шляху Чорныя дзіркі? Архівавана 25 кастрычніка 2008. (ням.: Gibt es Schwarze Löcher in der Milchstraße?) — запіс тэлеперадачы «alpha-Centauri»