Протагалактыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сутыкненне протагалактык у маладым Сусвеце (праз мільярд гадоў пасля Вялікага выбуху). Ілюстрацыя НАСА

Протагалактыка («першабытная галактыка»; англ.: protogalaxy, primeval galaxy): у фізічнай касмалогіі — воблака міжзоркавага газу на стадыі ператварэння ў галактыку. Лічыцца, што тэмпы зоркаўтварэння ў гэты перыяд галактычнай эвалюцыі вызначаюць спіральную ці эліптычную форму будучай зорнай сістэмы (больш павольнае фармаванне зорак з лакальных згусткаў міжзоркавага газу звычайна прыводзіць да ўзнікнення галактыкі спіральнай формы). Тэрмін «протагалактыка» выкарыстоўваецца галоўным чынам пры апісанні ранніх фаз развіцця Сусвету ў рамках тэорыі Вялікага выбуху.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]