Вялікі атрактар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Панарама небасхілу ў караткахвалевых ІЧ-прамянях — становішча Вялікага Атрактара (Great Attractor) паказана доўгай блакітнай стрэлкай з правага ніжняга вугла выявы

Вялікі атрактар — гравітацыйная анамалія, размешчаная ў міжгалактычнай прасторы на адлегласці прыкладна 65 Мпк або 250 млн светлавых гадоў[1] у сузор'і Навугольніка. Гэты аб'ект, які мае масу дзясяткаў тысяч мас Млечнага Шляху, назіраецца дзякуючы эфекту, які ён аказвае на рух назіраных намі галактык і іх скопішчаў на ўчастку прасторы, працягласцю ў некалькі сотняў мільёнаў светлавых гадоў.

Гіпотэза пра існаванне Вялікага атрактара былы выказана ў 1986 годзе. Назіранне Вялікага атрактара абцяжарана тым, што ён знаходзіцца ў «зоне пазбягання», закрытай ад назірання плоскасцю Млечнага шляху з вялікай колькасцю пылу. Мясцовае звышскопішча (у тым ліку Мясцовая група) знаходзіцца ў зоне гравітацыйнага ўздзеяння Вялікага атрактара. Хоць Вялікі атрактар аддаляецца ад нас, хуткасць аддалення ад яго нашай і бліжэйшых Галактык паменшана (у параўнанні з законам Хабла) прыкладна на 250 км/с. У прылеглых да атрактара абласцях Уселенай галактыкі выяўляюць буйнамаштабная плынь у бок да Вялікага атрактара з хуткасцю парадку 491±200 кіламетраў у секунду[2].

У кірунку да Вялікага атрактара знаходзіцца скопішча галактык Abell 3627, якое, верагодна, і служыць яго цэнтрам. Маса — парадку 5×1016 сонечных мас, але маса бачнага рэчыва ў той вобласці, прынамсі, у 10 разоў меншая. Лічыцца, што асноўную масу складае цёмная матэрыя.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]