Вольга Іванаўна Яфрэмава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Іванаўна Яфрэмава
Дата нараджэння 7 верасня 1923(1923-09-07) (100 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Вольга Іванаўна Яфрэмава (7 верасня 1923, с. Мядзведжае, цяпер с. Краснагвардзейскае, Стаўрапольскі край, Расія) — беларускі філосаф і гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1960).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 7 верасня 1923 года ў сяле Мядзведжае Стаўрапольскага края. Скончыла Мінскі педагагічны інстытут у 1947 годзе. З 1947 года ў Інстытуце гісторыі, у 1961—1983 гадах у Інстытуце філасофіі і права АН Беларусі. Вывучае гісторыю грамадскай і сацыялагічнай думкі Беларусі XIX—XX стст.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з аўтараў калектыўных прац «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 2, 1972), «Ідэі гуманізму ў грамадска-палітычнай і філасофскай думцы Беларусі» (1977), «Развіццё марксісцка-ленінскай філасофіі ў БССР (20—70-я гг.)» (1984).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія Беларусі 1984 года за цыкл работ па гісторыі філасофскай і грамадскай думкі Беларусі (апублікаваны ў 19731980).

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Барацьба за перамогу марксісцкіх ідэй у рабочым руху Беларусі (1907—1914 гг.). Мн., 1962;
  • Из истории общественной мысли Белоруссии конца XIX — начала XX в. Мн., 1972;
  • Газета «Звезда» и ее роль в распространении марксизма в Белоруссии (август—ноябрь 1917 г.). Мн., 1977.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]