Вольга Багатырэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Багатырэвіч
Род дзейнасці тэлевядучая
Дата нараджэння 20 ліпеня 1986(1986-07-20) (37 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар

Вольга Багатырэвіч (нар. 20 ліпеня 1986, Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларуская тэлевядоўца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 20 ліпеня 1986 года ў Пінску.

Вучылася ў СШ № 15 г. Пінска. У школьныя гады актыўна наведвала гарадскую тэатральную і танцавальную студыі, прымала непасрэдны ўдзел ва ўсіх школьных мерапрыемствах. Пасля сканчэння школы ў 2004 годзе паступіла ў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. У 2006 годзе брала ўдзел у гарадскім конкурсе прыгажосці, дзе па выніках конкурсу стала «Міс Баранавічы — 2006». Пасля чаго паспяхова прайшла абласны, а затым і рэспубліканскі кастынгі для ўдзелу ў нацыянальным конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь — 2006», дзе перамагла ў намінацыі «Міс фота — 2006». У гэтым жа годзе пераехала ў сталіцу, дзе працягнула вывучэнне замежных моў у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, які скончыла ў 2009 годзе.

Тэлевізійная кар’ера пачалася ў пачатку 2007 года з удзелу ў якасці сувядоўцы праграмы «Ваша лато». У 2008 г. працавала ў праекце тэлеканала «АНТ» «Міс Беларусь — 2008» пастаянным членам журы адборачных кастынгаў, паўфінальных і фінальнага шоу. З восені 2008 г. — вядучая праграм «Суботняя раніца» і «Нядзельная раніца» на тэлеканале АНТ. У 2010 г. — кансультант праекта «Міс Беларусь — 2010», член журы адборачных кастынгаў, шоу «Міс фота — 2010» і фінальнага шоу праекта. За час працы на тэлеканале АНТ брала ўдзел у праектах «Бітва гарадоў», «Дзве зоркі», працавала ў якасці вядучай канцэртаў. Паралельна з праграмамі «Суботняя і Нядзельная раніца» працавала сувядоўцай у праекце «Бітва тытанаў».

У час жорсткага здушэння пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, 12 жніўня 2020 года ў сваім Інстаграме выклала здымак з заявай аб звальненні з тэлеканала, падпісаўшы яго «Нас мала, але мы ёсць» (адсылка да «Песні шчаслівых людзей» Ганны Шаркуновай).

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Не замужам, дзяцей не мае.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]