Вольга Паўлаўна Айвазоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Паўлаўна Айвазоўская
Род дзейнасці грамадская актывістка
Дата нараджэння 9 лістапада 1981(1981-11-09) (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар

Вольга Паўлаўна Айвазоўская (укр.: Ольга Павлівна Айвазовська; нар.9 лістапада 1981, Чаркасы, УССР[1]) — украінская грамадская дзяячка.

Нарадзілася 9 лістапада 1981 года. Вучылася ў Чаркаскім нацыянальным універсітэце імя Багдана Хмяльніцкага (факультэт украінскай філалогіі і журналістыкі)[2]. Была слухачкай навучальнай праграмы Украінскай школы палітычных студый[3].

З 2001 года займаецца назіраннем выбарчага працэсу ва Украіне[4]. У 2000—2004 гадах займала пасаду старшыні Чаркаскай абласной грамадскай моладзевай арганізацыі «Молода Просвіта». У 2006 годзе стала сузаснавальнікам усеўкраінскай грамадскай арганізацыі "Грамадзянская сетка «ОПОРА»[5]. З 2007 года — галоўны рэдактар усеўкраінскага друкаванага выдання «Точка ОПОРИ». З 2009 года — старшыня праўлення УГА "Грамадзянская сетка «ОПОРА»[2]. У 2016—2018 гадах Вольга была экспертам украінскага боку ў палітычнай падгрупе трохбаковай кантактнай групы ў Мінску на перамовах у пытаннях урэгулявання вайсковага канфлікту на Данбасе[6].

З 2018 года ўзначальвае праўленне Міжнароднага Фонду «Відродження». У 2020 годзе старшыня праўлення, каардынатар палітычных праграм грамадзянскай сеткі ОПОРА Вольга Айвазоўская абраная старшынёй праўлення глабальнай сеткі нацыянальных назіральнікаў за выбарамі (GNDEM)[7]. Глабальная сетка нацыянальных назіральнікаў за выбарамі ў цяперашні час складаецца з 251 арганізацыі-члена ў 89 краінах і 9 рэгіянальных членаў сеткі ў Афрыцы, Азіі, Еўропе, Лацінскай Амерыцы і Карыбскім басейне і на Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыцы. Арганізацыі фармуюць гэтую глабальную сетку ў напрамку дзейнасці па непартыйным грамадскім маніторынгу выбараў з мэтай забеспячэння сумленнага выбарчага працэсу, павышэння падсправаздачнасці урадаў і палітычных партый, зніжэння патэнцыялу гвалту па палітычных матывах і ўмацавання права грамадзян на ўдзел у кіраванні дзяржавай[8].

Па версіі часопіса «Фокус» уваходзіць у спіс 100 самых уплывовых жанчын Украіны з 2014 па 2020 год[9][10][11][12][13][14][15].

Зноскі

  1. Ольга Айвазовська — Про автора Архівавана 17 листопада 2015. — Народні блоги.
  2. а б Ольга Айвазовська про конкурентність парламентських виборів-2012(недаступная спасылка) // SumyNews, 07.09.2012.
  3. Лектори(нявызн.). www.usps.org.ua. Архівавана з першакрыніцы 26 січня 2022. Праверана 26 студзеня 2022.
  4. Андрей Ильенко и Ольга Айвазовская о децентрализации и выборах в Чернигове Архівавана 23 липня 2021. // Радио Вести, 31.07.2015.
  5. Єдиний державний реєстр юридичних осіб та фізичних осіб-підприємців Архівавана 20 вересня 2016., юридична особа за кодом ЄДРПОУ 34603047 — Міністерство юстиції України.
  6. Проблема не в Мінську, а в Путіні і Кремлі, ми неправильно визначаємо мішені – Айвазовська (укр.). Радіо Свобода. Архівавана з першакрыніцы 26 січня 2022. Праверана 26 студзеня 2022.
  7. Introducing GNDEM Talks (англ.)(недаступная спасылка). Global Network of Domestic Election Monitors. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2022. Праверана 27 студзеня 2022.
  8. Ольга Айвазовська стала Головою правління GNDEM (укр.). ОПОРА - Громадянська мережа - вибори в Україні - Election in Ukraine. Архівавана з першакрыніцы 26 січня 2022. Праверана 26 студзеня 2022.
  9. 100 самых влиятельных женщин Украины 2014 года Архівавана 10 червня 2015. // Фокус, 18.11.14. (руск.)
  10. 100 самых влиятельных женщин Украины. Полный список Архівавана 17 листопада 2015. // Фокус, 09.11.2015. (руск.)
  11. 100 самых влиятельных женщин Украины. Полный список (руск.). ФОКУС (4 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 26 грудня 2021. Праверана 22 сакавіка 2021.
  12. Королевы успеха. 100 самых влиятельных женщин Украины (руск.). ФОКУС (2 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 1 серпня 2019. Праверана 22 сакавіка 2021.
  13. Первые среди равных. 100 самых влиятельных женщин Украины (руск.). ФОКУС (22 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 21 липня 2019. Праверана 22 сакавіка 2021.
  14. Беспрецедентное обновление. 100 самых влиятельных женщин Украины (руск.). ФОКУС (21 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 20 травня 2021. Праверана 22 сакавіка 2021.
  15. Стратеги и бизнесвумен. 100 самых влиятельных женщин (руск.). ФОКУС (21 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 21 березня 2020. Праверана 22 сакавіка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]