Вольга Уладзіміраўна Праскаловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Уладзіміраўна Праскаловіч
Дата нараджэння 1964
Род дзейнасці філолаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук
Альма-матар

Вольга Уладзіміраўна Праскаловіч (нар. 1964) — беларускі філолаг, педагог. Доктар педагагічных навук (2015), прафесар.

Скончыла філалагічны факультэт БДУ, дзе і працуе. Навуковыя галіны: методыка выкладання беларускай літаратуры, у прыватнасці літаратурная творчасць школьнікаў, інавацыйныя педагагічныя тэхналогіі, асобасна арыентаванае навучанне, педагагічная рыторыка. Назва доктарскай дысертацыі: «Тэарэтыка-метадычная сістэма сродкаў культуратворчага развіцця вучняў V—XI класаў у працэсе навучання беларускай літаратуры».

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Выкажыся, каб я цябе ўбачыў! (мастацтва вусных выказванняў): 9-ты клас: дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання / В. У. Праскаловіч, В. В. Кушнярэвіч. — Мн.: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2010.
  • Метадалогія культуратворчага развіцця вучняў V—XI класаў у працэсе навучання беларускай літаратуры / В. У. Праскаловіч. — Мн., 2013.
  • Беларуская літаратура ў 9 класе: вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання / Т. І. Шамякіна, В. У. Праскаловіч. — Мн.: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2014.
  • Вывучэнне беларускай літаратуры ў 5 класе: дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання / В. У. Праскаловіч і інш.; пад рэдакцыяй В. У. Праскаловіч. — Мн., 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]