Байлат
Выгляд
(Пасля перасылкі з Востраў Байлат)
| Байлат | |
|---|---|
| англ. Bylot Island, фр. Île Bylot | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 11 067 км² |
| Найвышэйшы пункт | 2 133 м |
| Насельніцтва |
|
| Размяшчэнне | |
| 73°30′ пн. ш. 79°00′ з. д.HGЯO | |
| Краіна | |
Байлат (англ.: Bylot Island, фр.: Île Bylot) — востраў у Канадскім Арктычным архіпелагу, паблізу паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Бафінавай Зямлі. Адкрыты 12 ліпеня 1616[1] г.
Плошча вострава каля 11 067[2] км², даўжыня берагавой лініі 579 км, вышыня 1500—1700 м (найбольшая 2133 м). Складзены дапалеазойскімі гнейсамі і крышталічнымі сланцамі. Каля 50 % плошчы Байлата занятая ледавіковым купалам, ад якога адыходзяць да мора вывадныя ледавікі; астатняя тэрыторыя — арктычная камяністая пустыня.
