Кілі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Кілі)
Кілі
марш. Kōle, англ. Kili
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча0,93 км²
Найвышэйшы пункт3 м
Насельніцтва600 чал. (2005)
Шчыльнасць насельніцтва645,16 чал./км²
Размяшчэнне
5°38′46″ пн. ш. 169°07′42″ у. д.HGЯO
АрхіпелагМаршалавы Астравы
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Кілі (Маршалавы Астравы)
Кілі
Кілі
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Кі́лі (англ.: Kili, маршал.: Kōle) — востраў на поўдні Маршалавых Астравоў, населены выхадцамі з атола Бікіні. Плошча - 6 км². Насельніцтва (2005 г.) - 600 чал.

Востраў уяўляе сабою невялікі падняты каралавы атол без традыцыйнай лагуны. Вышыня да 3 м. Даўжыня — 2,15 км. Найбольшая шырыня - 638 м. Кілі знаходзіцца ў 49 км на паўднёвы захад ад бліжэйшага атола Джалуіт і ў 296 км на паўднёвы захад ад Маджура, сталіцы Маршалавых астравоў.

Кілі быў адкрыты брытанскімі мараплаўцамі 19 верасня 1797 г.[1] Населены толькі ў лістападзе 1948 г.[2] выхадцамі з паўночнага атола Бікіні, эвакуяванымі з радзімы ў сувязі з ядзернымі выпрабаваннямі. Штогод 4 сакавіка[3] на востраве арганізуецца Дзень Бікіні.

Асноўныя заняткі насельніцтва — рыбалоўства і земляробства (вырошчваюць какосавую пальму).

Дзейнічае аэрапорт.

Зноскі