Легуан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Легуан)
Легуан
англ. Leguan
Характарыстыкі
Плошча47 км²
Насельніцтва7 700 чал.
Шчыльнасць насельніцтва163,83 чал./км²
Размяшчэнне
6°55′51″ пн. ш. 58°24′04,54″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Легуан (Паўднёвая Амерыка)
Легуан
Легуан
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Легуа́н (англ.: Leguan) — востраў у Гаяне. Знаходзіцца ў вусці ракі Эсекіба. Плошча — каля 47 км². Насельніцтва (2007 г.) — 7700 чал.

Легуан сфарміраваны наносамі пяску і рачнога глею. Выцягнуты з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад на 16,14 км. Найбольшая шырыня — 5,28 км. Месціцца ў 26 км на паўночны захад ад Джорджтаўна, сталіцы Гаяны. Быў адкрыты ў 1499 г. іспанскімі канкістадорамі. Мяркуецца, што назва вострава паходзіць ад ігуан, якія калісьці насялялі дэльту Эсекіба.

Дзякуючы ўрадлівым глебам Легуан шчыльна населены, пераважна чарнаскурымі крэоламі і нашчадкамі выхадцаў з Усходняй Індыі. На востраве існуе 27 вёсак, жыхары якіх займаюцца сельскай гаспадаркай, вырошчваюць рыс, какосавыя пальмы, кукурузу, садавіну і гародніну, трымаюць буйную рагатую жывёлу. Большую частку вострава займаюць палеткі.

Легуан звязаны паромнай пераправай з усходнім берагам Эсекіба.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]