Эсекіба
Jump to navigation
Jump to search
Эсекіба англ.: Essequibo | |
Пераправа праз Эсекіба | |
Выток | Гвіянскае нагор'е |
Вусце | Атлантычны акіян |
Вышыня вусця | 0 м |
Даўжыня | 700 км |
Вадазбор | 69300 км² |
Краіна | Гаяна |
Эсекі́ба (англ.: Essequibo) — найбуйнейшая рака Гаяны. Даўжыня — каля 700 км.
Эсекіба бярэ пачатак на Гвіянскім нагор'і і ўпадае ў Атлантычны акіян. Цячэ ў паўночным напрамку. У сярэдняй і ніжняй плыні фарміруе шырокую прырачную нізіну. Найбольшыя прытокі — Куюні і Мазаруні. У вусці ўтварае дэльту шырынёй да 20 км, з 365 астравамі, у тым ліку Легуанам і Хогам. Рака выносіць у акіян значную колькасць глею.
Эсекіба была адкрыта і ўпершыню даследавана іспанскімі канкістадорамі ў 1499 годзе.
Па меркаванні ўладаў Венесуэлы тэрыторыя па левым беразе Эсекіба (больш за 60% тэрыторыі Гаяны) складае венесуэльскі штат Гаяна-Эсекіба.