Равакі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Равакі)
Равакі
англ. Rawaki
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча0,65 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
3°43′ пд. ш. 170°43′ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Фенікс
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Равакі (Акіянія)
Равакі
Равакі
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рава́кі (англ.: Rawaki) — востраў у групе астравоў Фенікс. Да 1980 года меў назву Фенікс. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча — 0,65 км². Незаселены.

Востраў Равакі знаходзіцца ў Ціхім акіяне, на поўдзень ад экватара, за 1880 км ад Паўднёвай Таравы, сталіцы Кірыбаці. Гэта замкнёны атол з унутранай лагунай, які атачае кола каралавых рыфаў.

Быў адкрыты 24 лютага 1824 года экіпажам брытанскага карабля «Фенікс» і атрымаў назву Фенікс. Пазней гэтая назва была выкарыстана картографамі для ўсёй групы астравоў. У 18701871 гадах на Равакі здабывалі гуана. 29 чэрвеня 1889 года Равакі быў далучаны да брытанскіх каланіяльных уладанняў. У 1979 годзе перайшоў пад юрысдыкцыю незалежнай дзяржавы Кірыбаці.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]