Фенікс (астравы)
Фенікс | |
---|---|
англ. Phoenix | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 10 |
Найбуйнейшы востраў | Атол Кантон |
Агульная плошча | 32,3 км² |
Насельніцтва | 41 чал. (2005) |
Шчыльнасць насельніцтва | 1,27 чал./км² |
Размяшчэнне | |
3°40′ пд. ш. 172°20′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Астравы Фенікс (англ.: Phoenix Islands) — архіпелаг у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад дзяржаў Кірыбаці і ЗША. Агульная плошча - 32,3 км².
Геаграфія і прырода
[правіць | правіць зыходнік]Астравы Фенікс — група з 10 астравоў і атолаў каралавага паходжання. Месціцца ў цэнтральнай частцы Ціхага акіяна на поўнач ад Самоа. Самы вялікі і адзіны населены атол Кантон займае ўсяго 9 км². 8 астравоў і атолаў належаць дзяржаве Кірыбаці, 2 — ЗША.
Клімат марскі экватарыяльны. Сярэднегадавая колькасць ападкаў рэдка перавышае 1000 мм. У перыяды Эль-Ніньё яна можа паніжацца, а пад уздзеяннем трапічных цыклонаў — падвышацца. Сухі сезон цягнецца з сакавіка па чэрвень. Забяспечанасць пітной вадой нізкая. Сталых вадасцёкаў няма.
Астравы нізкія. Большасць астравоў мае вышыню 5—6 метраў над узроўнем акіяна. Знаходзяцца пад пагрозай глабальнага пацяплення і павышэння ўзроўню акіяну.
Прырода часткі астравоў Фенікс мала зменена чалавекам, а таму тут можна сустрэць першародныя лясы і гаі. Распаўсюджаны дрэвы: гіганцкая пізонія (Pisonia grandis), керасінавае дрэва (Cordia subcordata), геліятроп (Tournefortia argentea) і інш. На ўзлесках растуць хмызнякі. На тых астравах, дзе ішла здабыча фасфатаў, лясы амаль не захаваліся.
Наземная фаўна прадстаўлена птушкамі, чарапахамі, крабамі, яшчаркамі.
Значна большую разнастайнасць можна ўбачыць на падводных схілах астравоў і каралавых рыфаў, а таксама ў лагунах. Тут захаваліся многія рэдкія віды марскіх жывёл, у тым ліку 200 відаў каралаў, 18 відаў марскіх сысуноў, 500 відаў рыб.
Ахова
[правіць | правіць зыходнік]Астравы Бэйкер і Хоўленд, якія належаць ЗША, з'яўляюцца запаведнікамі.
Астатнія астравы ўваходзяць у склад Ахоўваемай Тэрыторыі Астравы Фенікс, якая разам з акіянічнымі прасторамі займае 408 250 км². Гэта самы вялікі марскі запаведнік у свеце. У 2010 г. Ахоўваемая Тэрыторыя была ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спіс астравоў
[правіць | правіць зыходнік]Востраў/Атол | Тэрыторыя км² |
Лагуна км² |
Каардынаты | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Астравы Фенікс (Кірыбаці) | ||||||||||||||||||||||||
Атол Кантон | 9,0 | 50 | 02°50′ пд. ш. 171°43′ з. д.HGЯO | |||||||||||||||||||||
Востраў Эндэрберы | 5,1 | 0,6* | 03°08′ пд. ш. 171°05′ з. д.HGЯO | |||||||||||||||||||||
Востраў Бэрні | 0,2 | 0.02* | 03°35′ пд. ш. 171°31′ з. д.HGЯO | |||||||||||||||||||||
Востраў Мак-Кін | 0,57 | 0.2* | 03°36′ пд. ш. 174°08′ з. д.HGЯO | |||||||||||||||||||||
Востраў Равакі | 0,65 | 0,35* | 03°43′ пд. ш. 170°43′ з. д.HGЯO | |||||||||||||||||||||
Востраў Манра | 4,4 | 2,2* | 04°27′ пд. ш. 171°15′ з. д.HGЯO | |||||||||||||||||||||
Атол Арона | 3,9 | 30 | 04°30′ пд. ш. 172°10′ з. д.HGЯO | |||||||||||||||||||||
Атол Нікумарора | 4,1 | 4 | 04°40′ пд. ш. 174°31′ з. д.HGЯO | |||||||||||||||||||||
Астравы Фенікс (Кірыбаці) | 27,6 | 84,5 | ||||||||||||||||||||||
Тэрыторыі ЗША | ||||||||||||||||||||||||
Востраў Бэйкер | 2,1 | - | 00°13′ пн. ш. 176°28′ з. д.HGЯO | |||||||||||||||||||||
Востраў Хоўленд | 2,6 | - | 00°48′ пн. ш. 176°38′ з. д.HGЯO | |||||||||||||||||||||
* Унутраныя лагуны |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 353. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1325 рус. • англ. • фр. |
- Астравы Фенікс на сайце ЮНЕСКА
- Астравы Фенікс на сайце National Geographic
- Ахоўваемыя тэрыторыі Архівавана 3 снежня 2019.
- Кліматычныя змены Архівавана 19 сакавіка 2012.