Востраў Рэбун

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рэбун
礼文島
Rebun be.gif
Каардынаты: Каардынаты: 45°21′00″ пн. ш. 141°01′00″ у. д. / 45.35° пн. ш. 141.016667° у. д. (G) (O) (Я)45°21′00″ пн. ш. 141°01′00″ у. д. / 45.35° пн. ш. 141.016667° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Японскае мора
Краіна Flag of Japan.svg Японія
Рэбун (Японія)
Рэбун
Рэбун
Плошча 80 км²
Насельніцтва 3 194 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 39,925 чал./км²
Паўночная частка вострава
Commons-logo.svgРэбун на Вікісховішчы 

Рэбу́н (яп.: 礼文島) — востраў у Японскім моры на паўночны захад ад вострава Хакайда. Тэрыторыя - 80 км². Насельніцтва (2007 г.) - 3194 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Рэбун знаходзіцца ў 14,6 км ад суседняга вострава Рысіры і ў 43,9 км ад Хакайда. Выцягнуты з поўначы на поўдзень на 21,7 км. Найбольшая шырыня на поўначы - 5,6 км. Найменшая шырыня на поўдні - 1,3 км.

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Найвышэйшыя пункты - гара Рэбун (490 м) і гара Мамаіва (250 м). Берагі пераважна скалістыя. На паўночным захадзе вылучаецца пясчаны пляж Гарота, вядомы сярод аматараў сёрфінгу. На поўначы вострава ёсць рака Рэбун і прэснае возера Кусю. Іншыя вадацёкі не маюць сталага характару.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Рэбун уваходзіць у склад нацыянальнага парка Рысіры - Рэбун -Сарабецу. Знакаміты сваёй альпійскай флорай, асабліва кветкамі, якія можна назіраць на працягу трох летніх месяцаў. Назва вострава паходзіць з мовы айнаў і значыць "месца адкрытага мора".

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

На востраве існуе некалькі паселішчаў. Галоўны горад і порт — Кафука, адкуль ходзяць марскія паромы да Рысіры і Хакайда. Асноўная галіна эканомікі — летні турызм. Для наведвальнікаў арганізуюцца пешыя экскурсіі, у тым ліку на горы Мамаіва і Рэбун, да аддаленых мысаў Гарота і Сукатан, адкуль у ясныя дні бачны Сахалін. На востраве захавалася ваеннае ўмацаванне касі, пабудаванае айнамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]