Востраў Святога Марціна
Востраў Сен-Мартэн (Сінт-Мартэн) | |
---|---|
фр.: Saint-Martin | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 87 км² |
Найвышэйшы пункт | 424 м |
Насельніцтва | 74 250 чал. (2007) |
Шчыльнасць насельніцтва | 853,45 чал./км² |
Размяшчэнне | |
18°03′30″ пн. ш. 63°03′25″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Малыя Антыльскія астравы |
Акваторыя | Карыбскае мора |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў Святога Марціна, Востраў Сен-Мартэн (фр.: Saint-Martin, нідэрл.: Sint Maarten) — востраў у Карыбскім моры ў паўночнай частцы грады Усходніх Карыбскіх астравоў.
Востраў Святога Марціна з’яўляецца самым малым у свеце заселеным востравам, адначасова кіраваным двума незалежнымі ўрадамі. Паўночная частка вострава з’яўляецца заморскай абшчынай Францыі Сен-Мартэн, а паўднёвая з’яўляецца самакіравальнай дзяржавай Сінт-Мартэн са значнай аўтаноміяй (status aparte) у складзе Каралеўства Нідэрландаў. Плошча 83 км² (у тым ліку нідэрландская частка вострава — 35 км², французская — 48 км²). Найвышэйшы пункт — гара Пік-Парадыз (424 м) у французскай частцы вострава.
Адміністрацыйны цэнтр нідэрландскай часткі вострава — горад Філіпсбург, французскай — горад Марыго.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |