Філіпсбург (Сінт-Мартэн)
| Горад | |
| Філіпсбург | |
|---|---|
| нідэрл.: Philipsburg | |
| 18°01′27″ пн. ш. 63°02′36″ з. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 8 м |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 1338 чалавек (2006) |
| Паказаць/схаваць карты | |
Філіпсбург (нідэрл.: Philipsburg, МФА: [ˈfilɪpsbʏrx]) — адзіны горад Сінт-Мартэна, (нідэрландскай часткі вострава Святога Марціна, які з'яўляецца яго сталіцай, месца размяшчэння яго органаў улады. Насельніцтва 1.338 чалавек (2004).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад займае вузкую палоску зямлі - доўгую пясчаную касу, якая аддзяляе лагуну Салтаў-Понд ад заліва Грэйт-Бі. Джон Філіпс, марак галандскага флоту шатландскага паходжання, даў імпульс развіццю вострава, заснаваўшы на ім некалькі цукровых заводаў. Праз некаторы час Філіпс быў прызначаны гарадскім кіраўніком, а з 1738 горад стаў насіць яго імя. Філіпсбург ператварыўся ў цэнтр міжнароднага гандлю.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Горад складаецца, па-сутнасці, усяго з двух вуліц: Ворстрат (Пярэдняя вуліца) і Ахтэрстрат (Тыльная вуліца), - злучаных паміж сабой сеткай кароткіх і вузкіх завулкаў. Большасць мясцовых будынкаў адносяцца да класічных узораў ранняй каланіяльнай архітэктуры - стромкія чарапічныя дахі, чырвона-белыя фасады і невялікія вокны з частымі фарбаванымі рамамі, якія практычна рыхт-у-рыхт капіруюць старыя галандскія вясковыя хаты.
У горадзе маецца 6 цэркваў, манумент каралевы Вільгельміны, Музей Сінт-Мартэна з шырокай гістарычнай калекцыяй і зборам прадметаў з патанулага ў 1801 годзе ля сцен форта Амстэрдам фрэгата «Празеліта». На Пярэдняй вуліцы знаходзіцца белы драўляны будынак суда пабудаваны ў 1793 г.
Недалёка ад горада знаходзіцца аэрапорт Mid-State. Да захаду ад Філіпсбурга - Аэрапорт Прынцэсы Юліяны, адзін з найбуйнейшых аэрапортаў рэгіёну.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Філіпсбург (Сінт-Мартэн)