Таў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Таў)
Таў
самаан. Ta‘ū
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча44,31 км²
Насельніцтва790 чал.
Шчыльнасць насельніцтва17,83 чал./км²
Размяшчэнне
14°13′45″ пд. ш. 169°30′40″ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Таў (Самоа)
Таў
Таў
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таў (самаан.: Ta‘ū) — самы вялікі востраў у групе астравоў Мануа. Уваходзіць у склад Амерыканскага Самоа. Плошча — 44,31 км². Насельніцтва — 790 чал. (2010 г.).

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў мае вулканічнае паходжанне, вельмі гарысты. Найвышэйшы пункт — гара Лата (968 м). На вышыні 450 м знаходзяцца вадаспады Лаўфуці.

Цэнтральная і паўднёвая часткі ўваходзяць у склад Нацыянальнага парка Амерыканскага Самоа. Тут захаваліся рэшткі старажытнага лесу. Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, крабамі і чарапахамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Таў быў населены носьбітамі культуры Лапіта ў 1 тысячагоддзі да н. э., магчыма раней за іншыя астравы Самоа. У сярэднявеччы ён быў падпарадкаваны спадчыннай дынастыі правадыроў Ту'і Мануа, якія вялі свой род ад танганскіх Ту'і Тонга. Да сяр. XX ст. Таў быў шчыльна населены. Галоўнымі заняткамі астравіцян здаўна былі міжастраўны гандаль, земляробства і рыбалоўства.

У 1904 г. анексаваны ЗША.

У 1920-ыя гг. на Таў працавала вядомая амерыканская антраполаг Маргарэт Мід.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

На Таў маецца некалькі паселішчаў. Функцыі адміністрацыйнага цэнтра выконвае вёска Лума на захадзе вострава. Са знешнім светам Таў звязаны 2 аэрапортамі — грамадскім і прыватным, а таксама 2 прычаламі для невялікіх марскіх суднаў.

Асноўныя заняткі насельніцтва — рыбалоўства і экалагічны турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]