Самоа (астравы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Астравы Самоа)
Самоа
самаан. Sāmoa
Паўднёвы ўсход вострава Саваі
Паўднёвы ўсход вострава Саваі
Характарыстыкі
Найбуйнейшы востраўвостраў Саваі 
Агульная плошча3 028,1 км²
Найвышэйшы пункт1 858 м
Насельніцтва249 839 чал. (2012)
Шчыльнасць насельніцтва82,51 чал./км²
Размяшчэнне
13°50′ пд. ш. 171°45′ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Самоа (астравы) (Ціхі акіян)
Самоа
Самоа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Астравы Самоа (самаан.: Sāmoa) — архіпелаг у паўднёвай частцы Ціхага акіяна, у Палінезіі. Уваходзіць у склад дзяржавы Самоа і Амерыканскага Самоа. Плошча — 3028,1 км². Насельніцтва — 249 839 чал. (2012 г.), у асноўным самаанцы.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карта

Астравы Самоа знаходзяцца ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна ў 800 км ад Фіджы, 530 км ад Тонга, 2900 км ад Новай Зеландыі, 15 266,3 км ад Беларусі (ад нулявога кіламетра ў Мінску да пляжа Ваіяла ў горадзе Апія).

Найбуйнейшыя астравы:

Заходняя частка разам з астравамі Саваі і Уполу ўваходзіць у склад незалежнай дзяржавы Самоа. Усходняя частка — у склад Амерыканскага Самоа.

Вялікія астравы маюць вулканічнае паходжанне, даволі гарыстыя. Найвышэйшы пункт — гара Сілісілі (1 858 м) на востраве Саваі. Малыя астравы — нізкія каралавыя атолы.

Клімат трапічны вільготны. Сезон мусонаў цягнецца з лістапада да красавіка.

Астравы падвержаны ўздзеянню землятрусаў і трапічных цыклонаў. Апошні значны землятрус адбыўся 29 верасня 2009 г. Ён спарадзіў цунамі, якое стала прычынай смерці 170 чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Самаанскі правадыр Муліанга, канец XIX ст.

У адрозненне ад іншых палінезійцаў, самаанцы не маюць легенд аб сваім паходжанні з Гаваікаў. Археолагі сцвярджаюць, што астравы Самоа былі населены носьбітамі культуры Лапіта ў 1 тысячагоддзі да н. э. Выхадцы з Самоа актыўна рассяляліся па іншых астравах Акіяніі. Паданні аб паходжанні з Самоа існуюць нават сярод мікранезійцаў тунгару. Магчыма, што назва вострава Саваі стала крыніцай іншых легенд пра Гаваікі.

У XII — XVI стст. астравы Самоа знаходзіліся пад кантролем танганцаў, якія былі выгнаны ў выніку паўстання.

У 1722 г. адкрыты галандскім мараплаўцам Якабам Рагевенам.

У XIX ст. астравы Самоа знаходзіліся ў цэнтры экспансіянісцкіх планаў адразу некалькіх буйных дзяржаў. У 1899 г. Германія, ЗША і Вялікабрытанія падпісалі дагавор, паводле якога заходнія астравы перадаваліся пад кантроль Германіі, а ўсходнія — пад кантроль ЗША.

25 жніўня 1914 г. новазеландскі экспедыцыйны корпус высадзіўся на востраве Уполу і заняў Заходняе Самоа. Пасля заканчэння I сусветнай вайны Новая Зеландыя атрымала мандат для кіравання гэтай тэрыторыяй.

У 1951 г. у Амерыканскім Самоа было ўведзена грамадзянскае кіраванне.

1 студзеня 1962 г. Заходняе Самоа атрымала незалежнасць. У 1997 г. гэта дзяржава была пераназваная ў Самоа.

Славутыя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Музей Р. Л. Стывенсана ў Ваіліме
Нацыянальны парк Амерыканскага Самоа

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]