Вадаспад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Вадаспа́д — падзенне вады ў рацэ з аднаго або некалькіх уступаў. Характэрны адрыў воднага патоку ад рэчышча. Уступы ўзнікаюць y месцах, дзе рака перасякае сучляненне ўстойлівых і падатлівых да размыву горных парод. Сіла падаючай вады павольна разбурае ўступ, асабліва каля падэшвы, ён аб- рушваецца, i вадаспад пастаянна адступае ўверх па цячэнні.

Найбольш вядомы Ніягарскі вадаспад y Паўночнай Амерыцы штогод адступае на 0,7—0,9 м. Пры значным разбурэнні ўступу на месцы вадаспада могуць утварыцца парогі. Вадаспады найчасцей трапляюцца на горных рэках, але бываюць і на раўнінных.

Вадаспады перашкаджаюць суднаходству і сплаву лесу. Выкарыстоўваюцца для будаўніцтва ГЭС (напрыклад вадаспад Ківач на р. Суна ў Карэліі). Штучныя вадаспады ствараюцца плацінамі і іншымі гідратэхнічнымі збудаваннямі.

Самы высокі вадаспад ў свеце — Анхель на р. Чурун, вышынёй 1054 м, што знаходзіцца ў Паўднёвай Амерыцы (Венесуэла). Другі па велічыні — вадаспад Тугела (411 м.).

Самы шырокі — Вікторыя на р. Замбезі (шырыня 1800 м, вышыня 120 м), найбольшы каскад вадаспадаў на р. Тугела (933 м) y Афрыцы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).