Вуліца Барыкіна (Гомель)
| Барыкіна вуліца Гомель | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Рэгіён | Гомельская вобласць |
| Горад | Гомель |
| Раён | Савецкі |
| Гістарычны раён | Залінія |
| Працягласць | 7800 м |
| Тралейбусныя маршруты | 2, 3, 6, 7, 7а, 8, 14, 20, 23, 24, 25, 27 |
| Аўтобусныя маршруты | 1, 13, 17, 20, 21, 21а, 26, 33, 34, 40, 51, 52, 62 |
| Назва ў гонар | Емяльян Ігнатавіч Барыкін |
| Паштовы індэкс | 246000, 246001, 246020 і 246027 |
Вуліца Барыкіна — вуліца ў паўднёва-заходняй частцы Гомеля (Савецкі раён), адна з галоўных вуліц горада. Названая ў 1957 годзе ў гонар Е. Барыкіна.
Пачынаецца ад скрыжавання вуліцы Інтэрнацыянальнай (Новы Кавальскі пуцеправод) і вуліцы Фрунзэ, канчаецца каля Аб’язной дарогі. Працягласць каля 7800 м.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Як вуліца пачала фармавацца да 1880 года. Прынамсі на плане Гомеля 1930-х гадоў абрысы вуліцы даходзяць да цяперашняга скрыжавання з вул. Б.Хмяльніцкага.
У пачатку 1960-х, у сувязі з будаўніцтвам шэрагу прамысловых прадпрыемстваў будучага Савецкага раёна, вуліца падаўжаецца да з-да Цэнтраліт.[крыніца?]
З пачатку 2010-х і да 2020-х гадоў сядзібную забудову на ўчастку ад вул. Гомельскай да вул. Іверскай (цотны бок) змяніла забудова 9-павярховымі дамамі.
Перасякае вуліцы
[правіць | правіць зыходнік]- Аб’язную
- Базавую
- Індустрыяльны праезд
- Барысенкі
- Транспартны праезд
- Геафізікаў праезд
- Касмічную
- Сасновую
- Уладзімірава
- Талбухіна
- Чарнаморскую
- Амурскую
- Талалахіна
- Безыменную
- Багдана Хмяльніцкага
- Рэчыцкую шашу
- Кастрычніцкі праезд
- 30 год БССР
- Гомельскую
- Лермантава
- Куйбышава
- Украінскую

На вуліцы размешчаны
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзяленні сувязі
- кінатэатр «Кастрычнік»
- бюст Тараса Шаўчэнкі
- СШ № 3
- аўтобусны парк № 1
- Завод пускавых рухавікоў
- Корпус № 3 ГДТУ імя П. В. Сухога
- кафэ «Ежа»

- ліцейны завод Цэнтраліт
- тралейбуснае дэпо № 2
- філіял "Энергасбыт" РУП "Гомельэнэрга"
- завод Металаканструкцый
Перспектывы
[правіць | правіць зыходнік]У перспектыве на няцотным баку вуліцы, у раёне скрыжавання з вуліцай Гомельскай, плануюць знос сядзібнай забудовы і будаўніцтвам 9-ці павярховых дамоў.[1]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ belkagomel.by. Где в Гомеле строят жилье? Реалии и перспективы от ДСК (руск.) (7 жніўня 2024). Праверана 16 сакавіка 2025.