Савецкі раён (Гомель)
| Савецкі раён | |
|---|---|
| альтэрн.: Савецкі раён | |
| | |
| Краіна | |
| Статус | гарадскі раён |
| Уваходзіць у | Гомель |
| Дата ўтварэння | 1973 |
| Глава адміністрацыі | Сяргей Анатолевіч Радзюк |
| Плошча | 5 100 км² |
|
|
|
| Тэлефонны код | +375 232 |
| Код аўтам. нумароў | 3 |
| Афіцыйны сайт | |
Савецкі раён (руск.: Советский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (гарадскі раён) у складзе горада Гомеля. Размешчаны ў заходняй частцы Гомеля. Заснаваны ў 1973 годзе.
Плошча — больш за 5.100 гектараў. Насельніцтва — больш за 177.000 чалавек (1999 год), што складае 37 % усяго насельніцтва Гомеля.
Асноўныя вуліцы раёна — Рэчыцкая шаша, вуліца Барыкіна, праспект Кастрычніка і працяглая ўздоўж усяго раёна вуліца Багдана Хмяльніцкага.
У раёне 196 вуліц. Працягласць дарог — 172 км. Плошча зялёнай зоны — 671,1 гектара; 3 паркі і 22 скверы. Буйнейшы вадаём (акрамя ракі Сож) — Любенскае возера. Буйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы раёна: ААА «Гомельскі хімічны завод», ААТ «Гомельскі ліцейны завод „Цэнтраліт“», ЗАА «Гомельскі вагонабудаўнічы завод», ААА «Гомельскі завод пускавых рухавікоў імя П. К. Панамарэнкі».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Тэрыторыю за палатном Лібава-Роменскай чыгункі пачалі забудоўваць яшчэ ў канцы XIX ст., але аблічча раёна станам на 2025 год пачало фармавацца за некалькі дзесяцігоддзяў да 1973 года. Пасля заканчэння Другой Сусветнай вайны, з погляду на планы перспектыўнага развіцця Гомеля, прынялі рашэнне ператварыць вуліцу Будзённага (цяпер — Барыкіна) і Батарэйную (цяпер — Багдана Хмяльніцкага) у галоўныя вуліцы заходняй часткі Гомеля.
У 1962 годзе прынялі рашэнне стварыць на захадзе Гомеля прамысловую зону. Таксама ў 1960-я гады створаны такія прадпрыемствы як «Хімзавод», «Радыёзавод», «Цэнтраліт». Паралельна пачалася пабудова панэльных мікрараёнаў для працаўнікоў гэтых заводаў. Адкрываецца першая вышэйшая навучальная ўстанова ў раёне — факультэт Маскоўскага кааператыўнага інстытута (цяпер — Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі). У гэты час пачынае фарміравацца будуючы Рэчыцкі праспект (тады Рэчыцкая шаша). Да раёна далучаюць пасёлкі Сонечны і Паўлава, вёску Падгорную.
Да 1973 года, калі Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэнне стварыць новы раён, паспелі пабудавацца заводы гандлёвага абсталявання, пускавых рухавікоў, электрамеханічны, а таксама фабрыкі «Чырвоная зорка» і «Прагрэс».[1] Таксама ў 1970-я гады ў раёне з’явіўся Кааператыўны інстытут, Палац культуры Хімзавода, кінатэатры Кастрычнік і Ракета (як кінатэатр станам на 2025 год ужо не працуе). Да раёна далучана вёска Ляшчынец.
У 1980-я гады запускаюць малаказавод і ЦЭЦ-2, у Савецкім раёне будуюць новы галоўны корпус для рэарганізаванага Політэхнічнага ўніверсітэта[2] (цяпер — Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога)[3]. У 1983 годзе да раёна далучаны пасёлак Спутнік Міра.
У 1990-я гады ідзе забудова ўздоўж Рэчыцкай шашы — мікрараёнаў № 50, 51, 52. Тым самым часам у Гомеля з’явіўся мікрараён-спадарожнік з індывідуальнай забудовай «Прыбар-Заходні», ён размясціўся за 10 км на захад ад Гомеля на тэрыторыі вёскі Прыбар, і адміністратыўна быў далучаны да Савецкага раёна.[4]
У 2000-я гады да раёна далучаюць вёску Давыдаўка.
У сярэдзіне 2010-х пачынаюць забудову мікрараёна № 59 «Шведская Горка».[5]
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Будынак раённай адміністрацыі
-
Гандлёвы Дом Рэчыцкі
-
Політэхнічны Ўніверсітэт імя Сухога
-
Кальцавая развязка
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ belkagomel.by. Советскому 50. История самого молодого района Гомеля (часть 1) (руск.) (7 жніўня 2023). Праверана 16 сакавіка 2025.
- ↑ Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого | Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого. www.gstu.by. Праверана 22 сакавіка 2025.
- ↑ belkagomel.by. Советскому 50. История самого молодого района Гомеля (часть 2) (руск.) (8 снежня 2023). Праверана 16 сакавіка 2025.
- ↑ сегодня, СБ-Беларусь. В пригородном микрорайоне Гомеля нашелся пустующий жилой квартал (руск.). www.sb.by (19 лістапада 2014). Праверана 16 сакавіка 2025.
- ↑ В Гомеле началось строительство микрорайона "Шведская горка" (руск.). Новости Гомеля. Праверана 16 сакавіка 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Савецкі раён (Гомель)- Афіцыйны сайт Адміністрацыі Савецкага раёна Архівавана 6 жніўня 2024.
- Савецкі раён (газета) Архівавана 4 красавіка 2023.