Інтэрнацыянальная вуліца (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інтэрнацыянальная
вуліца
Гомель
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Цэнтральны
Гістарычны раён Амерыка, Спасава слабада
Працягласць 1100 м
Тралейбусныя маршруты 2, 3, 5, 7, 8, 18, 20, 23, 24, 25
Аўтобусныя маршруты 1, 12, 17, 18, 20, 21, 26, 30, 31, 35, 39, 40, 50, 51, 52, 55, 62
Ранейшыя назвы Кавальская
Паштовы індэкс 246000, 246001 і 246050
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы


Інтэрнацыянальная вуліца (был. Кавальская) — вуліца, размешчаная ў Цэнтральным раёне горада Гомеля. Названая ў 1920-я гады. Працягласць каля 1120 м, ад Праспекта Леніна да Кавальскага пуцеправода.

Перасякае вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачала забудоўвацца ў першай палове XIX стагоддзя цаглянымі і драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў на вуліцы знаходзіліся шматлікія майстэрні, гандлёвыя прадпрыемствы, заводы лакавы і чыгуналіцейны (цяпер станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава). Кавальская вуліца, на якой пражывала значная частка працоўных, была месцам збораў і сходак. У гады Вялікай Айчыннай вайны вуліца моцна разбураная. Сучасная забудова прадстаўленая дамамі (пераважна жылымі) рознай паверхавасці з убудаванымі на першых паверхах крамамі. На вуліцы размешчаны вытворчыя, і адміністрацыйныя карпусы швейнага ПА «Камінтэрн», хлебазавода № 1, завода вымяральных прыбораў (закрыты) і завода імя С. М. Кірава, сярэдняя школа № 19, інтэрнаты завода імя Кірава і дарожна-будаўнічага тэхнікума, лазня № 3, крамы.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Дом «для алімпійцаў»

Зноскі

  1. Малков, И. Г. Гомель — древний и современный. Архитектура и ее создатели : [монография] / И. Г. Малков, И. И. Малков; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т трансп. — Гомель : БелГУТ, 2014. — 70 с. — ISBN 978-985-554-155-5

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]