Вуліца Леніна (Полацк)
Вуліца Леніна Полацк | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Полацк |
Мікрараён | Цэнтр |
Працягласць | 370 м |
Ранейшыя назвы | Вазнясенская, Сака і Ванцэці |
Назва ў гонар | Уладзімір Ільіч Ленін |
Паштовы індэкс | 211415 |
Вуліца Леніна — вуліца ў цэнтры Полацка.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1910 годзе мела назву Вазнясенская. Назва была перанесена з іншай вуліцы. Падчас буйной перапланіроўкі горада ў канцы XVIII—пачатку XIX ст. старая Вазнясенская вуліца, што праходзіла паралельна вуліцы Вялікай, перастала існаваць, і назву перанеслі на сучасную вуліцу Леніна.[1]
У савецкія часы атрымала назву вуліца Сака і Ванцэці ў гонар анархістаў Нікола Сака і Барталамеа Ванцэці, пакараных смерцю ў ЗША.
У 2008 годзе было вырашана перайменаваць тагачасную вуліцу Леніна ў вуліцу Ніжне-Пакроўскую, а вуліцу Сака і Ванцэці ў вуліцу Леніна.
З 1932 да 1941 года на вуліцы існаваў драўляны мост праз Дзвіну[2]. Мост быў спалены 15 ліпеня 1941 года, калі абаронцы Полацка пачалі пакідаць горад[3].
У 1990 годзе, нягледзячы на пратэсты грамадскасці, быў разбураны дом з нумарам 13 на скрыжаванні з Камуністычнай вуліцай, пабудаваны ў пачатку XX ст. полацкім купцом Мінцам як яўрэйская аптэка, дзе беднякам бясплатна выдаваліся лекі.[3]
Забудова[правіць | правіць зыходнік]
- № 3 — Былы гатэль «Лондан» —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000627
- № 4 — Былы гатэль «Брыстоль» —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000627
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ef/%D0%91%D1%8B%D0%B2%D1%88%D0%B0%D1%8F_%D0%B3%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BD%D0%B8%D1%86%D0%B0%22%D0%91%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D0%BB%D1%8C%22_-_panoramio.jpg/220px-%D0%91%D1%8B%D0%B2%D1%88%D0%B0%D1%8F_%D0%B3%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BD%D0%B8%D1%86%D0%B0%22%D0%91%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D0%BB%D1%8C%22_-_panoramio.jpg)
Зноскі
- ↑ Д. У. Дук. Полацк і палачане (IX – XVIII стст.) (бел.). — ПДУ. — Наваполацк, 2010. — 180 с. — ISBN 978-985-531-122-6.
- ↑ Полежаева, Маргарита. А я иду, шагаю по… мосту. Через Западную Двину (руск.) (8 верасня 2010).
- ↑ а б Дэйніс Іван Пятровіч. Полацкая даўніна (бел. (тар.)). — Медисонт. — Мінск, 2007. — 330 с. — ISBN 978-985-6530-74-9.