Ніжне-Пакроўская вуліца (Полацк)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ніжне-Пакроўская вуліца
Полацк
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Полацк
Мікрараён Цэнтр
Працягласць 1500 м
Ранейшыя назвы Вялікая, Леніна
Паштовы індэкс 211415
Commons-logo.svg Ніжне-Пакроўская вуліца на Вікісховішчы

Ніжне-Пакроўская вуліца — вуліца цэнтральнай часткі Полацка, уздоўж правага берага Заходняй Дзвіны ад Сафійскага сабора да вуліцы Пушкіна. Адна са старажытных вуліц горада[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца ў пачатку XX ст.

Вядома як Вялікая з полацкай рэвізіі 1552 года[2] на Вялікім пасадзе. Тым часам забудавана сядзібамі заможных мяшчан і шляхты, пра што сведчаць археалагічныя матэрыялы[2].

У XVIІ ст. на вуліцы Вялікай будуюць першыя камяніцы. На Вялікай паміж Багаяўленскай царквой і парканам жылі пераважна яўрэі. У 2-й палове XVII ст. вуліца працягваецца за паркана, дзе перад тым былі агароды.[2]

У 1733 годзе згадваецца як Вялікая маставая.[2]

Падчас наведвання Полацка ў 1780 годзе імператрыца Кацярына ІІ жыла ў падрыхтаваным для яе драўляным палацы над Дзвіной на вуліцы Вялікай, дзе раней жыў полацкі губернатар Іван Міхайлавіч Рэбіндэр.

Па трасе сучаснай вуліцы Ніжне-Пакроўскай (на ўсход ад колішняга паркана Вялікага пасада) быў курганны могільнік, ён згадваецца Лебедзеўскім летапісам, маскоўскім апісаннем Полацкага павета 1563 года, планам Пахалавіцкага, магістрацкімі кнігамі XVII—XVIII ст. У XVIІ—XVIII ст. частку могільніка забудавалі.[2]

Сучасная канфігурацыю вуліцы сфарміравалі ў канцы XVIII ст. адпаведна рэгулярнай планіроўцы[1]. Ад сярэдзіны XIX да пачатку XX ст. называлася Ніжне-Пакроўскай, затым — Леніна. У 2008 годзе Полацкі гарвыканкам прыняў рашэнне вярнуць назву часоў Расійскай імперыі.[3]

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Ніжне-Пакроўская вуліца

Захаваліся культавыя, грамадскія і жылыя будынкі, якія складаюць адзіны комплекс адна-, двухпавярховых мураваных пабудоў з своеасаблівай мясцовай трактоўкай форм барока і класіцызму[1].

Музеі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1843.  // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Д. У. Дук. Полацк і палачане (IX – XVIII стст.) (бел.) . — ПДУ. — Наваполацк, 2010. — 180 с. — ISBN 978-985-531-122-6.
  3. Арцём Багданаў. У Полацку вуліцы Леніна вярнулі стары назва // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 2 чэрвеня 2008

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]