Вуліца Рыднага (Гомель)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Рыднага
Гомель
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Чыгуначны раён
Гістарычны раён Прудок
Ранейшыя назвы 2-я Праезджая
Паштовы індэкс 246015

Вуліца Рыднага — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы Крупскай да 9-й Навасёлкавай вуліцы. Перасякаецца з вуліцамі 2-я Светлая, 1-я Светлая, 2-я Навасёлкавая, 3-я Навасёлкавая, 4-я Навасёлкавая, 5-я Навасёлкавая, 6-я Навасёлкавая, 7-я Навасёлкавая, 8-я Навасёлкавая[1]. Пераважае індывідуальная забудова сядзібнага тыпу, у тым ліку сумежных вуліц.

З гісторыі[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная шыльда.
Мемарыяльная шыльда.

Правобраз вуліцы з’явіўся яшчэ ў даваенны час, што можна прасачыць па нямецкіх авіяфотаздымках 1941 года[2]. Тады гэта быў праезд між падворкамі адпаведнага ўчастка вуліцы Леніна (будучай Крупскай), які пераходзіў у дарогу між палеткамі, што ішла да Бурага балота. У пасляваенную пару называлася 2-й Праезджай[3]. Цяперашнюю назву атрымала ў гонар С. Р. Рыднага — савецкага воіна-лётчыка, Героя Савецкага Саюза, удзельніка баёў у 1941-1942 гадах супраць нямецкіх нацысцкіх акупантаў. З Гомелем яго асоба звязана месцам службы ў 1940-1941 гадах[4]. На жылым будынку №11 усталявана адпаведная мемарыяльная шыльда.

На вуліцы пэўны час знаходзіўся калгасны рынак, пляцоўка якога застаецца незабудаванай. Станам на 1980-я гады тут месціліся аптэка, піўны бар, крама гаспадарчых тавараў, харчовая крама “Палессе”, швейнае атэлье, ашчадная каса.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

На вуліцы знаходзяцца:

  • супермаркет;
  • харчовая крама (з аддзелам будматэрыялаў);
  • крама будаўнічых матэрыялаў,
  • гаспадарчых тавараў і бытавой хіміі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.
  2. Нямецкія аэрафотаздымкі Гомеля, 1941 год.
  3. Схематический план. Гор. Гомель. [Карты] / Главное управление коммунального хозяйства при СМ БССР. Бюро технической инвентаризации — [Б. м. : б. и.], 1961.
  4. Ридный Степан Григорьевич // Гомель. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Минск. : БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — С. 403.