Вуліца Францыска Скарыны (Львоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Францыска Скарыны
Львоў
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Акруга Боднараўка
Раён Сыхіўскі
Працягласць 470 м
Пакрыццё асфальт
Рух двухбаковы
Каардынаты пачатку 49°47′55,70″ пн. ш. 24°01′11,80″ у. д.HGЯO
Каардынаты канца 49°47′55,20″ пн. ш. 24°01′34,60″ у. д.HGЯO
Назва ў гонар Францыска Скарыны
Дзяржаўныя ўстановы Львоўская папраўчая калонія № 48
Навучальныя ўстановы СААШ № 86
Паштовыя аддзяленні ВПЗ № 58 (вул. Скарыны, 44)[1]
Забудова барачная, пяці і дзевяціпавярховая
Паштовы індэкс 79058[1]
на OpenStreetMap

Ву́ліца Ска́рыны — вуліца ў Сыхіўскім раёне[2] горада Львоў, мясцовасць Боднараўка. Злучае вуліцу Боднарскую і вуліцу Дэмнянскую[3][4].

Прылучаецца вуліца Гашэка.

Гісторыя і забудова[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца ўзнікла, імаверна, у 1950-х гадах. У 1958 годзе атрымала афіцыйную назву вуліца Федарэнкі, у гонар савецкага лётчыка Васіля Федарэнкі[5] (паводле іншых звестак — у гонар савецкага ваеннага дзеяча, маршала бранятанкавых войскаў Якава Федарэнкі[6]). Сучасная назва — з 1992 года, у гонар беларускага першадрукара Францыска Скарыны[5][7][8].

Забудова вуліцы пачалася ў 1950-х гадах, першымі былі пабудаваны тыповыя дву- і трыпавярховыя будынкі барачнага тыпу. У 1960—1970-х гадах на вуліцы з’явілася некалькі паціпавярховак, у 1980-х гадах у канцы вуліцы паўстаў дзевяціпавярховы шматкватэрны будынак[5].

Жылая забудова вуліцы размешчана толькі з цотнага боку. Увесь няцотны бок вуліцы заняты будынкамі былой Львоўскай папраўчай калоніі № 48.

Установы[правіць | правіць зыходнік]

  • буд. № 34 — Львоўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 86 І-ІІІ ступеняў[9].
  • буд. № 44 — аддзяленне паштовай сувязі № 58[1].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Поштові індекси та відділення поштового зв’язку України: Львів-58 (укр.)(недаступная спасылка). services.ukrposhta.com. Укрпошта. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2020. Праверана 1 ліпеня 2020.
  2. Список вулиць Львова (С) (укр.). lviv.ridne.net. Праверана 13 снежня 2016.
  3. Вулиця Скорини на мапах Google (укр.). maps.google.com. Google Maps. Праверана 1 лістапада 2020.
  4. Вулиця Франциска Скорини на мапах Visicom (укр.). maps.visicom.ua. Visicom Maps. Праверана 1 лістапада 2020.
  5. а б в 1243 вулиці Львова 2009, с. 282.
  6. Проект «Вулиці Львова»: вулиця Скорини Ф. (укр.)(недаступная спасылка — гісторыя ). lvivcenter.org. Центр міської історії Центрально-Східної Європи. Праверана 4 верасня 2019.
  7. Довідник перейменувань вулиць і площ Львова 2001, с. 57.
  8. Імена видатних людей у вулицях Львова 2001, с. 118.
  9. Офіційний сайт Львівської СЗШ № 86 (укр.)(недаступная спасылка). school86.lviv.ua. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2020. Праверана 1 ліпеня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]