Google Maps

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карты Google
англ.: Google Maps
Google Maps Logo.svg
Worldmap northern - Google Maps bar mock-up.png
URL maps.google.com
Тып сайта картаграфічны сэрвіс
Рэгістрацыя Неабавязковая
Мова праграмавання C++, JavaScript, XML і Asynchronous JavaScript and XML[d]
Размяшчэнне сервера Маўнцін-В'ю, Каліфорнія, ЗША
Уладальнік «Google»
Аўтар Jens Eilstrup Rasmussen[d] і Lars Rasmussen[d]
Пачатак працы 8 лютага 2005
Commons-logo.svg Google Maps на Вікісховішчы

Карты Google (англ.: Google Maps; раней Google Local) — набор дадаткаў, пабудаваных на аснове бясплатнага картаграфічнага сэрвісу і тэхналогіі, якія прадстаўляюцца кампаніяй «Google».

Сэрвіс уяўляе сабой карту і спадарожнікавыя здымкі планеты Зямля (а таксама Месяца[1] і Марса[2]). З сэрвісам інтэграваны бізнес-даведнік і карта аўтамабільных дарог, з пошукам маршрутаў, які ахоплівае ЗША, Канаду, Японію, Расію, Ганконг, Кітай, Вялікабрытанію, Ірландыю (толькі цэнтры гарадоў) і некаторыя раёны Еўропы.

Google Планета Зямля[правіць | правіць зыходнік]

З сэрвісам таксама звязаны дадатак Google Планета Зямля — асобная праграма для Microsoft Windows, а таксама GNU/Linux, Mac OS. Як і Карты Google, праграма Google Планета Зямля дазваляе праглядаць здымкі зямной паверхні, павялічваць і памяншаць маштаб і будаваць маршруты перамяшчэння. Яе добрай якасцю з’яўляецца трохмернае адлюстраванне зямной паверхні (з улікам рэльефу), магчымасць назірання пад адвольным вуглом (а не толькі строма зверху), паступовае ўдакладненне выявы па меры загрузкі больш дэталёвых фотаздымкаў (няма неабходнасці чакаць перад «белымі плямамі», як у Картах Google), магчымасць мяккай змены маштабу (а не проста выбару з некалькіх прадвызначанных значэнняў).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Супольнасці
Блогі

Шаблон:GPS