Вуліца Францыска Скарыны (Полацк)
Вуліца Францыска Скарыны Полацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Полацк |
Мікрараён | Цэнтр |
Працягласць | 1180 м |
Ранейшыя назвы | Сабачая, Плігаўская, Пралетарская |
Назва ў гонар | Францыск Скарына |
Паштовы індэкс | 211401, 211415 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Францыска Скарыны — вуліца ў цэнтры Полацка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згодна Рэвізіі 1765 года трасе вуліцы Францыска Скарыны адпавядае Сабачая вуліца.[1].
У пачатку XX стагоддзя насіла назву Плігаўская. Назва звязана з слабадой Плігаўкі, што раней размяшчалася за парканам, а пазней увайшла у склад горада.[2]
7 снежня 1918 года на мітынгу ў актавай залі былога кадэцкага корпуса была аб’яўлена сумесная пастанова павятовага камітэта РКП(б), Рэўкама і павятовага выканкама аб змене назвы на «вуліца Пралетарская»[3]. Так вуліца называлася да 1956 года[4].
Сучасная назва дадзена ў гонар ураджэнца Полацка друкара Францыска Скарыны.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца цягнецца ад вуліцы Талстога на захадзе да вуліцы Юбілейнай на ўсходзе, мінаючы Полацкі кірмаш.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]- № 5 — будынак канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000631
- № 6 — будынак канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000631
- № 21 — Полацкі прыродна-экалагічны музей у старой воданапорнай вежы канца 1950-х — пачатку 1960-х гадоў. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000628
- № 25 — Сярэдняя школа № 10
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік У. М. Азіну — ля школы № 10 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Ж000630
- "Купец" — ля Дома гандлю
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]У Полацку акрамя вуліцы Францыска Скарыны ёсць яшчэ праспект Францыска Скарыны.
На беразе Палаты на вуліцы Плігаўскай у пачатку ХХ стагоддзя стаяла Паравая гарбарня, якую ў 1910 годзе набыў мешчанін Пінхус Руманаў Ільмер. У 1996 годзе пры разборы старога дома па вуліцы Ф. Скарыны быў знойдзены яго архіў[5].
Зноскі
- ↑ Дук Д. В. (2015). "Городское пространство и социальная топография Полоцка по данным ревизии 1765 года". Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A. Гуманитарные науки(руск.). 9: 12. ISSN 2070-1608. Архівавана з арыгінала 25 снежня 2017. Праверана 7 лістапада 2020. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2017. Праверана 7 лістапада 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2017. Праверана 7 лістапада 2020.
- ↑ Дэйніс Іван Пятровіч. Полацкая даўніна (бел. (тар.)). — Медисонт. — Мінск, 2007. — 330 с. — ISBN 978-985-6530-74-9.
- ↑ Первые революционные преобразования (руск.).
- ↑ Л. Ф. Данько, А. И. Судник. Путоводитель по городу Полоцку 1910 года. Выпуск 8 (руск.). — Полоцкое книжное издательство. — Полоцк, 2009. — 45 с. — ISBN 978-985-6936-02-2.
- ↑ Паровой кожевельный завод Пинхуса Ильмера (руск.)(недаступная спасылка).