Вуліца Талстога (Полацк)
Вуліца Талстога Полацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Полацк |
Мікрараён | Цэнтр |
Працягласць | 270 м |
Ранейшыя назвы | Прабойная |
Назва ў гонар | Леў Мікалаевіч Талстой |
Паштовы індэкс | 211415 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Талстога — вуліца ў цэнтры Полацка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да 1911 года называлася Прабойнай.[1] Вуліца Прабойная пралягала па мерыдыяльным накірунку (поўдзень-поўнач) у межах гарадскіх умацаванняў. Натуральнымі межамі пачатку і канца гэтай вуліцы з’яўляліся з поўдня — р. Дзвіна, з поўначы — р. Палата.[2]
Выява гэтай вуліцы ёсць на планах пачатку XVIII стагоддзя. Вуліца праходзіла па-над ровам насупраць вала Ніжняга замка і вяла ў бок Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.[2] Для выхаду за межы гарадскіх умацаванняў вуліца раздвойвалася ў раёне неіснуючай зараз вуліцы Баравой (прастора паміж Камуністычнай вуліцай і Замкавым праездам), і асноўная яе частка набліжалася да вала Ніжняга замка і выходзіла за межы паркана праз вежу-фортку.[3].
На поўначы гэтай вуліцы, ля Палаты ў 1656—1657 гг. быў размешчаны цвінтар і касцёл св. Крыжа.[2]
Вуліца Прабойная была адной з асноўных гарадскіх вуліц і праходзіла ля гарадской ратушы. У Рэвізіі 1765 года вуліца Прабойная выкарыстоўваецца як арыентыр для пазначэння напрамку іншых вуліц.
У 1913 годзе мела назву вуліца графа Льва Талстога.[4]
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]- № 6 — будынак Полацкага райвыканкама, пабудаваны ў якасці будынка абкама КПБ Полацкай вобласці
- № 8 — Дом афіцэраў, пабудаваны ў 1938 годзе як Дом Чырвонай арміі — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000897
- № 15 — Будынак 1912 года — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000633
- У перспектыве вуліцы знаходзіцца будынак канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000631
- На перакрыжаванні з вуліцай Войкава знаходзіцца будынак Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000602
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Баўтовіч, Міхась. Вулкі і камяніцы | Полацк (бел. (тар.)).
- ↑ а б в Д. У. Дук. Полацк і палачане (IX – XVIII стст.) (бел.). — ПДУ. — Наваполацк, 2010. — 180 с. — ISBN 978-985-531-122-6.
- ↑ Дук Д. В. (2015). "Городское пространство и социальная топография Полоцка по данным ревизии 1765 года". Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A. Гуманитарные науки(руск.). 9: 7. ISSN 2070-1608. Архівавана з арыгінала 25 снежня 2017. Праверана 6 лістапада 2020. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2017. Праверана 6 лістапада 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2017. Праверана 6 лістапада 2020.
- ↑ Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі: (па выніках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2019 г.) / Укладальнік Т. У. Явіч, навуковы рэдактар Т. А. Джумантаева. — Мінск: Медысонт, 2020. — С. 9. — 228 с. — ISBN 978-985-7261-27-7. Архівавана 8 чэрвеня 2021.