Вуліца Яўгена Міцкевіча (Рэчыца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Яўгена Міцкевіча
Рэчыца
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Рэчыца
Ранейшыя назвы вуліца Міцкевіча (1959—2015)
вуліца Адама Міцкевіча (2015—2019)

Ву́ліца Яўге́на Міцке́віча — вуліца ў Рэчыцы. Названая ў гонар Яўгена Пятровіча Міцкевіча, савецкага рэвалюцыянера і выведніка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Названая ў 1959 годзе ў гонар Яўгена Міцкевіча, насіла назву «вуліца Міцкевіча». 18 верасня 2015 года перайменаваная ў вуліцу Адама Міцкевіча, у гонар паэта. 26 сакавіка 2019 года рашэннем Рэчыцкага раённага савета дэпутатаў вуліца перайменаваная ў вуліцу Яўгена Міцкевіча.

Рэчыцкі раённы савет дэпутатаў тлумачыць перайменаванні памылкай, бо ніхто ў Савеце не ведаў у гонар каго першапачаткова была названая вуліца, якая насіла назву «вуліца Міцкевіча»[1]. У 2015 годзе раённы савет дэпутатаў прыводзіў назвы горада ў адпаведнасць з новымі правіламі найменавання, паводле якіх вуліцы ў гонар людзей мусяць змяшчаць імя і прозвішча.

Памятныя дошкі[правіць | правіць зыходнік]

На адным з дамоў змешчаная памятная дошка ў гонар Яўгена Міцкевіча.

Зноскі

  1. «Адбылася памылка». Тлумачым, чаму ў Рэчыцы перайменавалі вуліцу Адама Міцкевіча. euroradio.fm (5 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 8-4-2019. Праверана 8-4-2019.