Яўген Пятровіч Міцкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Пятровіч Міцкевіч
руск.: Евгений Петрович Мицкевич
Дата нараджэння 24 снежня 1893(1893-12-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лютага 1959(1959-02-19) (65 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Прыналежнасць
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн «Знак Пашаны»
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі

Яўге́н Пятро́віч Міцке́віч (руск.: Евгений Петрович Мицкевич; 24 снежня 1893, Клэвань, цяпер Ровенская вобласць, Украіна19 лютага 1959, Масква) — савецкі выведнік, палкоўнік (1943). У органах УНКАДПУНКУС з 1924 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 24 снежня 1893 года ў Клэвані ў сялянскай сям’і, украінец[1].

У войску з 1915 года. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года сябра палкавога камітэта і Рэчыцкага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Увосень кіраўнік батальёна 257 палка, кіраваў задушэннем мецяжоў у Рэчыцы. Сябра РСДРП(б) з верасня 1917 года. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі камісар юстыцыі Рэчыцкага Савета. У студзені 1918 года кіраваў атрадам Чырвонай гвардыі ў барацьбе з корпусам Доўбар-Мусніцкага. З снежня 1918 года старшыня Рэчыцкага павятовага ВРК, з сакавіка 1919 — выканкама Саветаў. У часе савецка-польскай вайны 1920 года камандзір палка, пазней камісар Рэчыцкага павета.

У 1924 годзе скончыў эканамічнае аддзяленне Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У тым жа годзе прыняты на працу ў Замежны аддзел АДПУ[1].

У 1925 годзе на нелегальнай рабоце ў Германіі, кіруе стварэннем агентурнай сеткі ў Гамбургу. У лістападзе 1927 года ў Італіі кіруе групай нелегальных работнікаў у Рыме, дзе знаходзіцца да 1930 года. У 1931—1933 гадах у Вялікабрытаніі[1].

У 1934 годзе ў ЗША, потым у Кітаі. Арганізоўвае нелегальную выведвальную работу па Японіі і супраць белагвардзейскай антысавецкай дзейнасці. У 1937 годзе вяртаецца ў ЗША і больш за год кіруе нелегальнай рэзентурай[1].

У 1939—1941 гадах у розных падраздзяленнях НКУС. У жніўні 1941 года вяртаецца ў знешнюю выведку. Кіруе работай аднаго з аддзелаў выведкі. У 1944 годзе на рабоце ў Італіі, кіруе групай выведнікаў-нелегалаў. Па завяршэнні камандзіроўкі працуе кіраўніком аддзела знешняй выведкі[1].

У 1948—1953 гадах — кіраўнік кафедры выведвальнай школы КДБ. У 1953 годзе сышоў у адстаўку. Памёр у 1959 годзе[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1 ступені і Знак пашаны, медалямі і знакам Ганаровы чэкіст[1].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем Яўгена Міцкевіча названыя вуліца і завулак у Рэчыцы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Служба внешней разведки Российской Федерации Мицкевич Евгений Петрович (руск.) . svr.gov.ru. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2019. Праверана 7 красавіка 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]