Вуліца 50 год ВЛКСМ (Бабруйск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца 50 год ВЛКСМ
вуліца
Бабруйск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Бабруйск
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца 50 год ВЛКСМ (руск.: улица 50 лет ВЛКСМ) — вуліца ў Бабруйску, размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада, у жылым раёне, які называецца «Даманскі»[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1970-я гады ў паўночна-заходняй частцы горада пачалі забудоўвацца новыя мікрараёны. Вуліца 50 год ВЛКСМ падзяляла 1-ы і 3-і мікрараёны з 2-м і 4-м. Бярэ пачатак ад Мінскай вуліцы, праходзіць праз «Даманскі» і мікрараён «Заходні» і ўпіраецца ў вуліцу Гогаля[1].

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Палац мастацтваў

На вуліцы размешчана шмат крам, гандлёвых цэнтраў, гарадская паліклініка № 6. Паміж вуліцамі Ульянаўскай і Ракасоўскага адразу за Палацам мастацтваў раскінуўся Маладзёжны парк з фантанам[1].

Зноскі

  1. а б в 50 лет ВЛКСМ, улица
  2. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]